У Магілёве яшчэ ў савецкія часы сфарміраваўся вялікі прамысловы кластар. Адным з вядучых і горадаўтваральных прадпрыемстваў горада з'яўляецца ААТ "Магатэкс", якое пачало сваю працу ў 1973 годзе.
Магілёўскае прадпрыемства "Магатэкс", якое спецыялізуецца на пашыве тканін для спецадзення
© Sputnik / Виктор Толочко
Генеральны дырэктар Віктар Маціевіч распавёў, што раней у СССР былі ўсяго два падобныя прадпрыемствы, якія працавалі з натуральным шоўкам: у Магілёве і Чайкоўскім у Пермскім краі.
Паводле яго слоў, з распадам Савецкага Саюза ўзніклі праблемы са збытам прадукцыі і таму ў Магілёве пераключыліся на пашыў тканін для спецадзення.
Рынак для спецыяльных тканін
"Першы вялікі кантракт, які мы заключылі - гэта быў "Газпром". У 1994 годзе кантракт на 12 мільёнаў долараў быў дастаткова вялікім", - адзначыў гендырэктар.
Генеральны дырэктар "Магатэкса" Віктар Маціевіч і расійскі пасол Яўген Лук'янаў
© Sputnik / Виктор Толочко
Пасля чаго дадаў, што ў цяперашні час на спецыяльныя тканіны прыходзіцца да 70% прадукцыі ААТ "Магатэкс", а тканіна, вырабленая на магілёўскім прадпрыемстве, выкарыстоўваецца для сілавых ведамстваў Беларусі, Казахстана і Расіі.
Віктар Маціевіч таксама сказаў, што яшчэ 25% прадукцыі прыпадае на хатні тэкстыль і больш за 40% абрусаў у рэстаранах і кафэ на прасторы СНД родам з Магілёва.
Пасол РФ Яўген Лук'янаў на прадпрыемстве "Магатэкс" у Магілёве
© Sputnik / Виктор Толочко
"Асноўным рынкам для нас з'яўляецца Расія. Але пры гэтым ад 20% да 60% фарбавальнікаў для тканін мы закупляем там жа ў Расіі", - канстатаваў ён.
Пасля чаго гендырэктар дадаў, што расійскі рынак спажывае 75% прадукцыі, выпускаемай ААТ "Магатэкс". Прадпрыемства працуе з расійскімі сілавымі ведамствамі і буйнымі нафтавымі кампаніямі.
Пасол Расіі Яўген Лук'янаў на магілёўскім прадпрыемстве "Магатэкс"
© Sputnik / Виктор Толочко
У сваю чаргу Яўген Лук'янаў адзначыў тэхналагічны патэнцыял прадпрыемства, якое ўвесь час мадэрнізуецца, што важна, "таму што гульцы, дамінуючыя на рынку вядомыя".
"Зразумела, што на гэтым рынку існуе сур'ёзная канкурэнтная сітуацыя і тое, што гэта прадпрыемства спраўляецца і мае жаданне павялічваць сваю долю на рынку, можна толькі вітаць", - падкрэсліў расійскі дыпламат.
Утульны малочны брэнд
Яўген Лук'янаў у першы дзень рабочага візіту ў ходзе сустрэчы са старшынёй Магілёўскага аблвыканкама Леанідам Зайцам запэўніў беларускіх партнёраў, што вывучыць сітуацыю з допускам прадукцыі прадпрыемства "Бабушкина крынка" на рынак Расіі.
Кіраўнік Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц і пасол РФ Яўген Лук'янаў
© Sputnik / Виктор Толочко
Кіраўнік расійскай дыпмісіі тады адзначыў якасць беларускай "малочкі", якая шануецца спажыўцамі і ў другі дзень адправіўся непасрэдна на прадпрыемства.
"У нас працуе 3000 чалавек, яшчэ 500 у дэкрэце. У склад прадпрыемства ўваходзіць 7 вытворчых пляцовак, на якіх перапрацоўваецца малако", - распавёў генеральны дырэктар ААТ "Бабушкина крынка" Генадзь Скітаў, сустракаючы расійскага дыпламата.
Прадпрыемства "Бабушкина крынка"
© Sputnik / Виктор Толочко
Яўген Лук'янаў пацікавіўся ці ў поўным аб'ёме вырабленае ў галіне малако перапрацоўваецца на магілёўскім прадпрыемстве і гендырэктар пацвердзіў гэта, адзначыўшы што нязначную частку яшчэ перапрацоўваюць два іншыя вытворцы.
Пасол Яўген Лук'янаў на прадпрыемстве "Бабушкина крынка"
© Виктор Толочко
Пасля чаго спытаў, хто прыдумаў назву "Бабушкина крынка" для прадпрыемства, якое на яго погляд "вельмі ўтульнае". Аказалася, што брэнд распрацоўваўся расійскай кампаніяй.
Генадзь Скітаў распавёў, што ў цяперашні час філіял у Слаўгарадзе выпускае цвёрдыя сыры, але зараз для яго прадукцыі расійскі рынак зачынены рашэннем Рассельгаснагляду. Цяпер прадпрыемства не можа пастаўляць і сухое малако, але вытворцы з Магілёва ўжо пераарыентаваліся на Кітай і іншыя азіяцкія краіны.
Кіраўнік расійскай дыпмісіі высока ацаніў якасць беларускай "малочкі"
© Sputnik / Виктор Толочко
Пасля знаёмства з вытворчымі працэсамі на прадпрыемстве і лінейкай прадукцыі Яўген Лук'янаў сказаў гендырэктару ААТ "Бабушкина крынка", што пытанні допуску на расійскі рынак будуць прапрацоўвацца.
Расійскія нанатэхналогіі
У свабоднай эканамічнай зоне Магілёва рэалізуецца цэлы шэраг інвестыцыйных праектаў замежнага бізнесу. Значная доля капіталаўкладанняў прыпадае на расійскі бізнес.
У цяперашні час адным з паспяховых прыкладаў узаемавыгаднага супрацоўніцтва з'яўляецца ТАА "Омск Карбон Могилев".
Старшыня савета дырэктараў ТАА "Омсктехуглерод" Валерый Каплунат
© Sputnik / Виктор Толочко
Прадпрыемства займаецца выпускам тэхнічнага вугляроду, які атрымліваецца шляхам згарання тэхнічнага газойлю (цяжкіх нафтавых рэшткаў).
"Фактычна гэта мікрасвет. Наш прадукт памерам прыкладна 120 нанаметраў, таму мы ставімся да нанаіндустрыі", - распавёў старшыня савета дырэктараў ТАА "Омсктехуглерод" Валерый Каплунат.
Пры гэтым ён адзначыў, нягледзячы на тое, што да гэтага часу падобную вытворчасць называюць пячной, на справе працуюць "рэактыўныя рухавікі".
Расійскі пасол Яўген Лук'янаў наведвае прадпрыемства "Омск Карбон Могилев"
© Sputnik / Виктор Толочко
"Гэта стацыянарныя рэактыўныя рухавікі, у якіх адбываецца згаранне газа-паветранай сумесі з упырскваннем сыравіны і сама рэакцыя доўжыцца мікрасекунды, а хуткасць заканчэння патоку прыкладна складае 3 хуткасці гуку", - удакладніў расійскі бізнесмен.
Паводле яго слоў, тэхнічны вуглярод мае самае шырокае прымяненне і, у першую чаргу, пры вытворчасці аўтамабільнай гумы. Таксама ён выкарыстоўваецца ў элементах сілкавання.
Пасол РФ Яўген Лук'янаў і расійскі бізнесмен Валерый Каплунат
© Sputnik / Виктор Толочко
Валерый Каплунат распавёў паслу Расіі, што рашэнне аб будаўніцтве завода ў Магілёве было прынята таму, што асноўным рынкам збыту для кампаніі з'яўляецца Еўропа. Таму вялікую ролю адыгралі лагістыка і школа прафесійнай тэхнічнай адукацыі, якая захавалася.
"У канчатковым выніку завод выйдзе на магутнасці па вытворчасці 200 тысяч тон тэхнічнага вугляроду, хоць першасны праект прадугледжваў 160 тысяч тон, таму што прагрэс навукова-тэхнічны не стаіць на месцы", - канстатаваў старшыня савета дырэктараў.
У сваю чаргу Яўген Лук'янаў звярнуў увагу, што ў цяперашні час "ідзе змена тэхналагічнага ўкладу". "Ніхто не абяцаў, што будзе лёгка", - падкрэсліў дыпламат.
Пасол РФ Яўген Лук'янаў на прадпрыемстве "Омск Карбон Могилев"
© Sputnik / Виктор Толочко
Таму цяпер на знешніх рынках фактычна ідзе канкурэнтная вайна.
У завяршэнне рабочай сустрэчы старшыня савета дырэктараў запэўніў кіраўніка расійскай дыпмісіі, што рэалізацыя праекта ў Магілёве завершыцца ў 2023 годзе, пасля чаго ён выйдзе на поўную магутнасць.
Яўген Лук'янаў выказаў меркаванне, што кампанія робіць усё магчымае, каб заняць сваё месца на рынку, "развіваецца за кошт дасягнутага і рэінвесціруе свой прыбытак у развіццё".
Пасол Расіі асабліва адзначыў, што "Омск Карбон Могилев" чакае добрая будучыня
© Sputnik / Виктор Толочко
"Гэта правільная мадэль добра арганізаванага гаспадарчага суб'екта. Прадукцыя прадпрыемства запатрабавана ўсюды і будзе карыстацца попытам у будучыні, таму што нішто не заменіць рызіну", - канстатаваў дыпламат.
Пасол Расіі асабліва адзначыў, што кампанію чакае добрая будучыня, таму што яна дэманструе стратэгічнае мысленне, прыйшоўшы з-за Урала на беларускую тэрыторыю з прыцэлам на знешнія рынкі.
Чытайце таксама:
Пасол Расіі: у рамках Саюзнай дзяржавы мы не павінны канкурыраваць адзін з адным
Лук'янаў: Расія і Беларусь не канкурэнты адна адной
Лук'янаў: "беларускія прадукты" - гэта сапраўдны брэнд у Расіі
Пасол РФ: Саюзная дзяржава - гэта лепшыя практыкі для агульнага рынку
Лук'янаў: праект будаўніцтва БелАЭС - вельмі сур'ёзны для Расіі