Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Расія не разглядае Беларусь як буферную зону

Гэтая тэма была закранута на расійскім маладзёжным форуме, у якім удзельнічала афіцыйны прадстаўнік расійскага МЗС.
Sputnik
МІНСК, 3 жні – Sputnik. Масква не разглядае Беларусь у якасці буфернай зоны паміж Расіяй і НАТА, заявіла афіцыйны прадстаўнік расійскага МЗС Марыя Захарава.
"Мы, безумоўна, не разглядаем Беларусь у якасці нейкай буфернай зоны", - сказала яна падчас усерасійскага маладзёжнага форуму "Территория смыслов".
Дыпламат падкрэсліла, што Беларусь для Расіі - суверэнная дзяржава, частка Саюзнай дзяржавы, а таксама гістарычная супольнасць.
Таксама Захарава звярнула ўвагу, што адносіны паміж дзвюма краінамі развіваюцца не без складанасцей, якія тлумачацца гістарычнымі працэсамі, але, па яе словах, бакі адзіныя ў меркаванні, што ўсе цяжкасці могуць быць пераадолены.
"Адносіны (Расіі і Беларусі) заснаваны на ўзаемнай выгадзе, вядома, яны развіваюцца не без цяжкасцей, а з чаго б іх не было? Мы прайшлі найскладаны шлях распаду вялізнай дзяржавы, у якім гаспадарчыя сувязі былі раскіданыя па 15 рэспубліках.., але самае галоўнае, што ў нас ёсць агульная воля і агульнае разуменне, што, так як мы саюзнікі і знаходзімся ў агульнай Саюзнай дзяржаве, то ўсе складанасці і цяжкасці могуць быць цалкам спакойна на ўзаемавыгадных і ўзаемапаважлівых асновах вырашаны", - сказала Захарава.
Яна ўпэўнена, што пры наяўнасці палітычнай волі непераадольных праблем не будзе.
Чытайце таксама:
У МЗС Расіі выказаліся пра магчымасць дыялогу з Ціханоўскай
Захад за кошт Мінска спрабуе стварыць пояс нестабільнасці вакол Расіі - Лаўроў
Расія падтрымае Беларусь пасля уведзеных санкцый Еўрасаюза - Лук'янаў