МЗС Беларусі адклікала згоду на прызначэнне Фішэр паслом ЗША ў Мінску

Беларусь прапанавала ЗША да 1 верасня скараціць колькасць свайго прадстаўніцтва ў Мінску да 5 чалавек.
Sputnik
МІНСК, 11 жні – Sputnik. Міністэрства замежных спраў Беларусі адклікала раней выдадзеную згоду на прызначэнне Джулі Фішэр паслом ЗША ў Мінску, паведамілі ў знешнепалітычным ведамстве рэспублікі.
Як паведаміў прэс-сакратар ведамства Беларусі Анатоль Глаз, у сераду ў МЗС быў выкліканы Часовы павераны ЗША Рубэн Аруцюнян, да якога была даведзена рэакцыя Беларусі на новыя санкцыі, абвешчаныя ЗША.
"Нашымі краінамі за апошнія гады быў праведзены вялікі шлях па вывядзенні дыпламатычных адносін на больш-менш прымальны ўзровень, таму шкада, што нахабныя і адкрыта варожыя дзеянні амерыканскага боку, роўна як і цалкам не падпадаюць пад паняцце дыпламатыі і прафесіяналізму ўчынкі асобных яе прадстаўнікоў разбурылі напрацоўкі папярэднікаў і вымусілі нас адклікаць раней выдадзеную згоду Рэспублiкi Беларусь на прызначэнне Джулі Фішэр Паслом ЗША ў нашай краіне", - заявіў прадстаўнік МЗС Беларусі.
Акрамя таго, Міністэрства замежных спраў Беларусі прапанавала ЗША да 1 верасня скараціць колькасць свайго прадстаўніцтва ў Мінску да 5 чалавек.
"На фоне дзеянняў Вашынгтона па скарачэнні супрацоўніцтва ва ўсіх сферах і эканамічным удушэнні нашай краіны мы таксама зусім аб'ектыўна не бачым сэнсу ў прысутнасці ў Беларусі такога значнага персаналу амерыканскай дыпмісіі. Проста незразумела, чым ім займацца на такім фоне", - растлумачыў сітуацыю, якая складваецца, Глаз.
Беларускі бок прыпыняе ўзгадненне ўсіх новых праектаў, грантаў і праграм па лініі ўрада ЗША: у сувязі са стратай дзеючай амерыканскай адміністрацыяй даверу з боку Беларусі - да моманту вяртання такога даверу.
Пры гэтым прэс-сакратар ведамства падкрэсліў, што Беларусь гатова да дыялогу і калі палітыка Вашынгтона вернецца ў канструктыўнае рэчышча, уведзеныя меры будуць перагледжаны.

Гісторыя з пасламі

Двухбаковыя адносіны паміж краінамі абвастрыліся ў 2008 годзе. Пасля пашырэння санкцый у дачыненні да Беларусі з Вашынгтона быў адкліканы беларускі пасол Міхаіл Хвастоў. Пасол ЗША Карэн Сцюарт у адказ таксама была вымушана пакінуць рэспубліку. З тых часоў пасольствы ўзначальвалі часовыя павераныя.
У 2015 годзе Белы дом прыпыніў большасць абмежаванняў у дачыненні да Мінска, і з гэтага часу пачалося паступовае наладжванне адносін паміж краінамі. Тэма магчымага вяртання паслоў закраналася ў апошнія гады неаднаразова.
Пра намер Вашынгтона прызначыць новага кіраўніка амерыканскага дыппрадстаўніцтва ў Мінску "ў самы бліжэйшы час" паведаміў кіраўнік Дзярждэпартамента Майкл Пампеа ў лютым 2020 года падчас сустрэчы з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. Тады ж і стала вядома, што паслом можа стаць Джулі Фішэр. 15 снежня яе кандыдатура была зацверджана сенатам ЗША.
24 снежня Фішэр была прыведзена да прысягі, аднак да Беларусі так і не даехала.
Паслом Беларусі ў Вашынгтоне быў прызначаны намеснік міністра замежных спраў Алег Краўчанка. Аднак з'ехаць працаваць за акіян ён не паспеў: 49-гадовы дыпламат памёр 25 снежня 2020 года. У канцы студзеня мінулага года МЗС Беларусі заявіў, што падрыхтавана некалькі кандыдатур на гэтую пасаду:
"Што тычыцца прыбыцця паслоў, мы зацікаўлены ў тым, каб мець такі важны канал сувязі ў нашых дзяржавах. Мы зацікаўлены ў прыбыцці амерыканскага пасла і зацікаўлены, каб наш пасол быў у ЗША", - заяўляў тады кіраўнік МЗС.

Хроніка санкцый супраць Беларусі

Злучаныя Штаты з 3 чэрвеня аднавілі санкцыі супраць 9 прадпрыемстваў беларускага нафтапрамысловага комплексу, якія складаюць аснову дадзенай галіны ў рэспубліцы.
Заходнія краіны ўвялі санкцыі супраць Беларусі сінхронна 21 чэрвеня. У "чорным спісе" Еўрасаюза апынуліся 8 прадпрыемстваў і 78 грамадзян рэспублікі, ЗША - 16 фізічных і 5 юрыдычных асоб, Вялікабрытаніі - 11 чалавек і 2 арганізацыі, Канады - 17 фізічных асоб і 5 арганізацый. Ім таксама забаронена ездзіць у/праз краіны ЕС, а існуючыя актывы ў ЕС замарозяць.
Акрамя гэтага, еўрапейскім бізнесменам і кампаніям забаронена даваць сродкі тым, хто занесены ў санкцыйны пералік ЕС. У ім зараз 166 фізічных і 15 юрыдычных асоб.
З 25 чэрвеня ўступілі ў сілу сектаральныя санкцыі супраць Беларусі, якія закранаюць гандаль нафтапрадуктамі і калійнымі ўдабрэннямі.
Беларусь 28 чэрвеня ўвяла санкцыі ў адказ у дачыненні да ЕС, у тым ліку прыпыніла ўдзел ва "Усходнім партнёрстве" і прыступіла да працэдуры "замарожвання" пагаднення аб рэадмісіі з ЕС.
9 жніўня ЗША пашырылі санкцыі супраць Беларусі: абмежаванні закрануць асоб, якія "працуюць або працавалі ў абаронным або звязаным з ім сектарах, энергетычным сектары, сектары вытворчасці калійных удабрэнняў, сектары вытворчасці тытунёвых вырабаў, будаўнічым і транспартным сектарах эканомікі Беларусі".
У гэты ж дзень аб увядзенні новых рэстрыкцый абвясцілі Вялікабрытанія і Канада.
Чытайце таксама:
МЗС: пасол ЗША, які знаходзіцца ў Літве, да Беларусі не можа мець адносін
Кіраўнік МЗС Беларусі і саветнік Дзярждэпартамента ЗША пагаварылі па тэлефоне
Макей: Беларусь падрыхтавала некалькі кандыдатур пасла ў ЗША
Лукашэнка даручыў увесці меры ў адказ на новыя санкцыі Захаду
Беларусь адкажа на новыя санкцыі ЗША, Вялікабрытаніі і Канады
ЗША пашырылі санкцыі супраць Беларусі
ЗША, Вялікабрытанія і Канада сінхронна з ЕС увялі санкцыі па Беларусі