Калючая загарода Еўрасаюза

Кіраўнік Дзяржпагранкамітэта Беларусі: літоўскія калегі на сувязь не выходзяць

На беларуска-літоўскай мяжы прайшоў завяршальны этап комплекснага аператыўна-тактычнага вучэння. Заходнія суседзі Беларусі назіралі за тым, што адбываецца з паветра.
Sputnik
МІНСК, 12 жні – Sputnik. Літоўскія калегі зараз на сувязь на выходзяць, праблемы, якія ўзніклі, не абмяркоўваюць, заявіў старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі Анатоль Лапо.
"Яшчэ нядаўна мы з імі ўзаемадзейнічалі вельмі шчыльна па ўсіх прафесійным тэмах. Зараз кантактаў практычна няма. На кантакт яны не ідуць, а нам, можа, і не трэба. Хацелі б патэлефанаваць патэлефанавалі. А бегчы наперадзе воза я не збіраюся", - сказаў ён.
На ўчастку Гродзенскай пагранічнай групы на працягу адзінаццаці дзён праходзіла комплекснае аператыўна-тактычнае вучэнне. Завяршальная фаза адбылася ў пункце пропуску "Парэчча". Адпрацоўваліся дзеянні асабовага складу пры ўзнікненні канфліктнай сітуацыі, звязанай са спробай правозу праз мяжу выбуховых рэчываў, а таксама захопам заложніка і непадпарадкаваннем патрабаванням пагранічнікаў і мытнікаў з боку агрэсіўна настроеных грамадзян.
У "Парэчча" быў задзейнічаны не толькі спецназ пагранічнай службы, але і АМАП, а таксама група размініравання ўнутраных войск.
За ходам вучэнняў назірала кіраўніцтва ДПК, усе камандзіры часцей органаў пагранічнай службы, міністр па надзвычайных сітуацыях Вадзім Сіняўскі, а таксама міністр унутраных спраў Іван Кубракоў і памочнік прэзідэнта Беларусі па Гродзенскай вобласці Юрый Караеў.
Падчас актыўнай фазы вучэння літоўскі бок здзейсніў аблёт мяжы на верталёце Мі-2. Да дзяржаўнага рубяжа падлятаў таксама літоўскі квадракоптар.
Чытайце таксама:
У Літве заявілі аб стрэлах на мяжы з Беларуссю - ДПК пракаменціраваў
Як будаўнікі і IT-шнікі абаранялі мяжу на вучэннях пад Гродна
Літва просіць у Еўропы грошаў на гібрыдную вайну з Мінскам
ДПК адвёз замежных журналістаў на беларуска-літоўскую мяжу
Цяжарную іншаземку без прытомнасці выкінулі з Літвы на лінію мяжы - ДПК