МІНСК, 13 жні – Sputnik. Самы масавы сезон палявання - на вадаплаўную і балотную дзічыну - адкрываецца ў Беларусі з 14 жніўня, паведамілі Sputnik у Дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.
Паляваць можна на вальдшнэпа, вехіра, голуба шызага, перапёлку, фазана, варону шэрую і сароку. І толькі днём: як ружэйным спосабам, так і з дапамогай лоўчых птушак. Афіцыйна сезон у гэтым годзе адкрываецца з 14 жніўня па 12 снежня.
Для палявання дазваляецца выкарыстоўваць гладкаствольную зброю, забяспечаную шротам, і паляўнічых сабак - акрамя ганчакоў і хартоў.
Бакас - яшчэ адзін дзень
Здабываць бакаса - балотную птушак, якія жывуць на многіх вадаёмах Беларусі - можна да другой суботы жніўня, гэта значыць да 14-га чысла. Паляванне на яго было адкрыта ў краіне з 10 ліпеня.
Паляваць на яго таксама можна толькі ў светлы час сутак, прытым здабываць дзічыну можна любога полу і ўзросту. Паляваць можна толькі са стрэльбай з падыходу. Пры гэтым абавязковая ўмова - наяўнасць паляўнічых сабак.
Самі паляўнічыя могуць выкарыстоўваць гладкаствольную паляўнічую зброю з выкарыстаннем патронаў, забяспечаных шротам, а для пошуку дзічыны - выжлаў, спаніэляў і рэтрывераў. Таксама ў жніўні дазволена здабыча дзіка, ваўка, лісіцы, янотападобнага сабакі, баклана, шэрай і белай вялікай чапляў.
Хутка - і на лася
З 20 жніўня адкрываецца сезон палявання на лася, аленя высакароднага і лань. Працягнецца ён крыху больш за месяц - па 30 верасня.
Паляваць можна выключна на дарослых самцоў з засады або з падыходу на працягу сутак. Дазваляецца выкарыстоўваць наразную "двухстволку", а таксама "гладкастволку" з кулямі, паляўнічыя лукі і арбалеты.
Таксама па 30 верасня адкрываецца паляванне на казулю і аленя плямістага. Для іх здабычы можна выкарыстоўваць наразную зброю, а таксама гладкаствольную паляўнічую стрэльбу з кулямі або карцеччу, паляўнічыя лукі і арбалеты.
У інспекцыі нагадваюць, што, калі паляваць без дазволу, у забароненых месцах, у забаронены час сутак і забароненыя тэрміны, усё гэта цягне адміністрацыйную адказнасць - штраф ад 10 да 30 базавых (ад 290 да 870 рублёў). А ў выпадку незаконнай здабычы жывёлы - крымінальную адказнасць.
Чытайце таксама:
Хто падстрэліць голуба: пачынаецца сезон палявання на дзічыну па новых правілах
Статус заказніка "Альманскія балоты" зменены і павялічана яго плошча
Гэта анёлы ляцяць! Беларус зняў на відэа палёт буслоў з дрона