З-за наплыву нелегалаў у Літве абвешчаны рэжым экстрэмальнай сітуацыі. Каб перашкодзіць праходжанню нелегалаў з беларускай тэрыторыі, улады Літвы будуюць загароду. Узводзіць плот з калючага дроту на мяжы з Беларуссю пачалі 9 ліпеня. Аднак яго будаўніцтва застапарылася, паколькі скончыўся калючы дрот. Па дапамогу Вільнюс звярнуўся да іншых краін.
Адгукнулася Украіна. Прэзідэнт краіны Уладзімір Зяленскі 3 жніўня падпісаў указ аб дапамозе літоўскаму боку, у сувязі з недахопам тэхнічных сродкаў для ўладкавання ахоўнай інфраструктуры.
Урад краіны адправіў больш за 38 тон калючага дроту ў якасці гуманітарнай дапамогі Літве. Пра гэта паведамілі ў Дзяржаўнай службе Украіны па надзвычайных сітуацыях напярэдадні. У ведамстве ўдакладнілі, што партыя з'яўляецца першым з трох этапаў адпраўкі гуманітарнай дапамогі. Груз, які суправаджаецца супрацоўнікамі ДСНС, будзе перададзены Службе дзяржаўнай мяжы пры міністэрстве ўнутраных спраў Літвы.
На будаўніцтва плота на мяжы з Беларуссю ў Літвы пойдзе прыкладна каля двух гадоў. Дрот абыйдзецца краіне амаль у 150 мільёнаў еўра. Яшчэ 0,5 мільярда неабходна на абсталяванне мяжы тэхнічнымі сродкамі кантролю. І яшчэ як мінімум адзін мільярд у год спатрэбіцца на ўтрыманне мігрантаў.
У Літве з пачатку года затрымана больш за чатыры тысячы бежанцаў на мяжы з Беларуссю. У асноўным гэта грамадзяне Ірака і Блізкага Усходу.
Еўракамісія лічыць, што будаўніцтва сцяны цалкам нядрэнная ідэя, і гатова дапамагчы Літве ў ахове дзяржаўнай мяжы з Беларуссю. Што тычыцца фінансавання, то Еўрасаюз дасць Літве на плот толькі 12 мільёнаў еўра. Гэта значыць, што астатнія грошы давядзецца збіраць з падаткаплацельшчыкаў.
Улады Літвы абвінавачваюць Мінск у развязванні "гібрыднай атакі". Беларускія ўлады адмаўляюць дачыненне да штучнага стварэння патоку нелегалаў і патрабуюць доказаў дачынення краіны да міграцыйнага крызісу ў рэгіёне.
Аляксандр Лукашэнка рэкамендаваў суседзям "пачынаць з сябе" і пашукаць у сваіх краінах злачынныя групоўкі, якія зарабляюць на арганізацыі нелегальнай міграцыі.
Чытайце таксама:
"Гуманітарка" ў выглядзе калючага дроту: Украіна вызвалася дапамагчы Літве
Зноў не хопіць? Эстонія падзеліцца з Літвой калючым дротам на плот
"Да бабулі Меркель": як нелегалы праз Мінск імкнуцца ў ЕС
Літва просіць у Еўропы грошаў на гібрыдную вайну з Мінскам
Беларускія пагранічнікі апублікавалі відэа з параненымі мігрантамі