МІНСК, 13 жні – Sputnik. Улады Грузіі ўводзяць забарону на працу гарадскога грамадскага транспарту з 14 жніўня па 4 верасня з-за росту колькасці заражэнняў каронавірусам, паведамляе Каардынацыйны савет па барацьбе з COVID.
Абмежаванне дзейнічае на міжгародні транспарт. Акрамя гэтага адмяняюцца запланаваныя фестывалі і забараняецца правядзенне канцэртаў і спартыўных спаборніцтваў. Зачыняюцца дзіцячыя аздараўленчыя цэнтры. Таксама вырашана скараціць час працы кафэ, бараў і рэстаранаў на 1 гадзіну: зараз яны будуць працаваць да 23:00.
Усе абмежаванні будуць доўжыцца да 4 верасня. У мінулым годзе спыненне грамадскага транспарту і іншыя забароны прывялі да масавых пратэстаў. На вуліцы выйшлі людзі, якія не могуць дазволіць сабе аўто.
Зараз у Грузіі складаная сітуацыя з распаўсюджваннем каронавіруса, колькасць штодзённых новых выпадкаў у пераліку на 100 000 насельніцтва - адно з самых высокіх у свеце. 9 жніўня ў краіне зафіксавалі антырэкорд: за суткі было зафіксавана 5 697 новых выпадкаў. Штодзённы прырост інфіцыраваных ужо доўгі час перавышае 5 тысяч чалавек. З моманту ўспышкі пандэміі ў краіне памерлі 6 279 чалавек.
Каронавірус ў Беларусі
Што да Беларусі, то захворванне на каронавірус у нашай краіне на 12 жніўня складае крыху больш за 73 выпадкі на 100 тысяч насельніцтва ў тыдзень.
Ад пачатку пандэміі ў рэспубліцы было выяўлена 457 422 захварэлых на кавід, ачунялі - 451 598 чалавек. У цэлым па краіне было праведзена больш за 7,48 млн ПЦР-тэстаў.
Ад наступстваў каронавіруснай інфекцыі за гэты час памерлі 3 572 чалавекі.
У Беларусі ідзе прышчэпачная кампанія: больш 1,48 мільёна чалавек атрымалі першую дозу вакцыны ад каронавіруса, з іх звыш 1,16 млн завяршылі поўны курс з двух прышчэпак.
Чытайце таксама:
Улады Літвы ўсё ж такі прынялі абмежаванні для непрышчэпленых жыхароў
Ніякай прымусоўкі: Лукашэнка выказаўся пра вакцынацыю насельніцтва
"Белавія" выканала першы рэйс з Мінска ў Кутаісі
Плюс два рэйсы: "Белавія" будзе часцей лятаць у Батумі
Мінздароўя прапаноўваюць адмяніць самаізаляцыю пасля адпачынку ў Турцыі і Грузіі