МІНСК, 16 жні - Sputnik. Беларускія вайскоўцы рэгулярна прымаюць удзел у вучэннях Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДБК) у Таджыкістане.
Як заявіў генеральны сакратар АДКБ Станіслаў Зась, змена ўлады ў Афганістане істотна ўплывае на абстаноўку ў Цэнтральнаазіяцкім рэгіёне. У сувязі з гэтым АДКБ уважліва адсочвае развіццё сітуацыі на таджыкска-афганскай мяжы. Заяву генеральнага сакратара размешчана на сайце АДКБ.
"У выпадку абвастрэння становішча і пагрозы бяспекі Рэспубліцы Таджыкістан для аказання дапамогі саюзніку будуць прыняты ўсе неабходныя калектыўныя меры, прадугледжаныя статутнымі дакументамі", - заявіў Станіслаў Зась.
Паводле яго ацэнкі, таджыкскія сілавыя структуры цалкам кантралююць становішча на мяжы, пакуль няма неабходнасці задзейнічаць механізмы АДКБ.
Генеральны сакратар арганізацыі распавёў, што ў бліжэйшыя месяцы паблізу таджыкска-афганскай мяжы пройдуць вучэнні Калектыўных сіл АДКБ.
Канчатковая задума вучэнняў, а таксама задзейнічаныя сілы і сродкі будуць абмяркоўвацца ў сярэдзіне верасня на сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ у Душанбэ.
Прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон ужо распарадзіўся правесці мабілізацыю 20 тысяч рэзервістаў. Асноўная частка накіроўваецца на прымежныя з Афганістанам тэрыторыі. Кіраўнік дзяржавы таксама звярнуўся з запытам аб аказанні дапамогі да АДКБ.
Беларусь і вучэнні АДКБ
У ранейшыя гады Беларусь пастаянна ўдзельнічала ў вучэннях АДКБ на тэрыторыі Таджыкістана. Да манеўраў, як правіла, прыцягваўся асабісты склад 103-й мабільнай брыгады сіл спецаперацый. У 2019 годзе туды выляталі таксама прадстаўнікі ўнутраных войскаў.
У склад шматнацыянальнай групоўкі АДКБ звычайна ўваходзілі прадстаўнікі ўзброеных сіл Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі і Таджыкістана. У мінулым годзе ў манеўрах было задзейнічана звыш 3500 чалавек і каля 600 адзінак ваеннай і спецыяльнай тэхнікі, у тым ліку авіяцыя.
У ходзе вучэнняў адпрацоўваюцца дзеянні па правядзенні спачатку контртэрарыстычнай, а затым міратворчай аперацый.
Пазіцыя Расіі
Спецпрадстаўнік прэзідэнта РФ па Афганістане Замір Кабулаў заявіў, што Расія плануе правесці перамовы з кіраўніком палітычнага офіса талібаў, які знаходзіцца ў Катары.
Пры гэтым, адказваючы на пытанне, ці гатовая Расія прызнаць талібаў законнымі ўладамі, калі пераход будзе ажыццёўлены мірным шляхам, ён сказаў: "Не, мы пакуль не прызналі, але ўсяму свой час, пажывём - пабачым".
Чытайце таксама:
Шок і жах: свет убачыў у Афганістане свой лёс
Украінскі самалёт вывез з Кабула амаль 80 чалавек, у тым ліку беларусаў
Прэзідэнт Афганістана пагадзіўся сысці ў адстаўку і пакінуў Афганістан