Радыё

Калі Украіна прайшла "кропку невяртання"?

Заяву экс-прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча напярэдадні 30-годдзя незалежнасці краіны пракаментаваў палітычны эксперт Сямён Уралаў.
Sputnik
Напярэдадні Януковіч назваў галоўнай памылкай Украіны адмову ад добрасуседскіх адносін з Расіяй. І адзначыў, што менавіта пасля гэтага ва ўкраінскім грамадстве здарыўся раскол, паўстала сацыяльная нестабільнасць, пачаўся глыбокі эканамічны крызіс і разгул нацыяналістычных арганізацый.
Чаму Януковічу "позна піць баржомі", пракаментаваў вядомы расійскі палітычны эксперт Сямён Уралаў.
"Падобныя заявы характарызуюцца прыказкай "якія мы моцныя заднім розумам"! На ўзроўні рыторыкі ён гаворыць абсалютна правільныя рэчы: ператварэнне ў "анты-Расію" стала кропкай незвароту для Украіны. Зараз эксперты дзеляцца на дзве групы: адна лічыць, што Украіна захаваецца, іншая лічыць, што яна трансфармуецца ў нешта іншае. Я належу да другой групы і лічу, што Украіна ўжо трансфармавалася. Няма Крыма, няма значнай часткі Данбаса, вялікая колькасць людзей з'ехала. А тое, што засталося, - і ёсць праект "анты- Расія", - адзначыў Уралаў.
Каментар палітычнага эксперта Сямёна Уралава слухайце ў аўдыёзапісе на радыё Sputnik Беларусь.