Галоўным "прадуктам" прадпрыемства "Гомсельмаш" былі і застаюцца камбайны. Сёння ў сярэднім беларускі камбайн каштуе 140 тысяч долараў, што ўдвая танней замежных аналагаў. Пры гэтым у сезон камбайн можа лёгка справіцца з нагрузкай у 300 гектараў.
У мінулым годзе "Гомсельмаш" здолеў прадаць на расійскім рынку звыш 1000 адзінак тэхнікі ўласнай вытворчасці. Прыблізна столькі ж тэхнікі планавалі паставіць на ўнутраны рынак.
"Выпускаць камбайны ў тэрмін - гэта наш ганаровы абавязак" - менавіта так гучыць лозунг ці як модна цяпер казаць матыватар беларускіх машынабудаўнікоў. Глядзіце на нашым відэа, як збіраюць сельгастэхніку.