"Белтэлекам": магчымы праблемы з доступам да расійскіх інтэрнэт-рэсурсаў

У пятніцу многія карыстальнікі скардзіліся на тое, што расійскія сайты дрэнна грузяцца ў пятніцу ці не запускаюцца зусім.
Sputnik
МІНСК, 20 жні - Sputnik. З-за пашкоджання кабеля на тэрыторыі Беларусі могуць быць праблемы з доступам у сетку Інтэрнэт да расійскіх рэсурсаў, пра гэта паведамілі ў прэс-службе "Белтэлекама".

"У сувязі з пашкоджаннем кабеля на тэрыторыі РБ, магчымы цяжкасці з доступам у сетку Інтэрнэт да рэсурсаў "расійскага" сегмента", - гаворыцца ў паведамленні.

"Белтэлекам" прынёс сваім кліентам прабачэнні за прычыненыя нязручнасці. Праўда, у кампаніі не ўдакладнілі тэрміны ліквідацыі пашкоджання.
Раней у "Белтэлкаме" паведамлялі, што з 30 жніўня плануюць пачаць планавую мадэрнізацыю радыётэлевізійнага перадавальнага абсталявання, што можа прывесці да збояў у тэлевяшчанні. Праца будзе доўжыцца да 31 снежня, аднак графік можа перамяшчацца з-за вытворчай неабходнасці.
Нагадаем, што "Белтэлекам" з 13 ліпеня павысіў дзеючыя тарыфы на эфірнае тэлебачанне, абаненцкае тэлеграфаванне (сеткі АТ-тэлекс) і тэлефанію па IP-пратаколу "Максіфон".