МІНСК, 20 жні - Sputnik. Суму падаткаў для ўладальнікаў аграсядзібаў трэба перагледзець, заявіла ў чацвер старшыня Пастаяннай камісіі ніжняй палаты беларускага парламента па бюджэце і фінансах Людміла Ніжэвіч.
Яна адзначыла, што дзяржава на нейкай стадыі імкнулася ажывіць аграсядзібы, асабліва ў сельскай мясцовасці, увяла для гэтага шэраг ільгот. Аднак, па яе словах, "часам не зусім сумленныя грамадзяне спрабуюць шукаць хітрыкі".
"Да прыкладу, калі пад маркай аграсядзіб развіваюць гасцінічны бізнес, а аплачваюць некалькі базавых у год, што нельга параўнаць з тым прыбыткам, які атрымліваюць. Час паказаў, што неабходна ўносіць некаторыя карэктывы", - патлумачыла дэпутат.
Ніжэвіч дадала, што бізнэс у сферы гасціннасці павінен быць максімальна празрыстым, каб не было ніякіх прэтэнзій з боку правяраючых органаў.
Дэпутаты ўжо не першы раз ўздымаюць тэму падаткаў для ўладальнікаў аграсядзібаў. Да 1 студзеня 2021 года падаходны падатак для іх складаў адну базавую - 27 рублёў на той момант. Цяпер дзве базавыя - 58 рублёў. Раней у Палаце прадстаўнікоў заяўлялі пра планы падняць падаткі да 4 базавых.