Паступленне - 2021: якія спецыяльнасці апынуліся самымі запатрабаванымі?

У гэтым годзе студэнтамі ВНУ стала больш за 49 тысяч чалавек, а ССНУ - 36 тысяч абітурыентаў. Трохі менш, чым у мінулым.
Sputnik
МІНСК, 20 жні - Sputnik. У ВНУ ў гэтым годзе паступілі 49 тысяч абітурыентаў: 26,5 тысячы - на бюджэт, больш за 23 тысяч - на платнай аснове. Папярэднія вынікі ўступнай кампаніі агучылі на прэс-канферэнцыі прадстаўнікі Міністэрства адукацыі.
Для параўнання, у мінулым годзе студэнтаў было пабольш - каля 53 тысяч. Тады на бюджэтную і платную форму навучання паступіла прыкладна аднолькавая колькасць абітурыентаў - па 26,3 тысячы чалавек.

"Павялічаны быў прыём на медыцынскія спецыяльнасці, на некаторыя педагагічныя спецыяльнасці за кошт сродкаў бюджэту. Высокія конкурсы былі па тых жа спецыяльнасцях, што і ў апошнія тры гады", - распавяла кансультант упраўлення вышэйшай адукацыі галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэма Герлоўская.

Так, каб паступіць на стаматолага ў БДМУ, неабходна было набраць не менш за 370 балаў. На спецыяльнасць "Дызайн" у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце ім. Я.Купалы конкурс склаў 8 чалавек на месца. У БДУ на тую ж спецыяльнасць - 9 чалавек на месца.
Абітурыентам па-ранейшаму цікавыя эканамічныя і юрыдычныя спецыяльнасці, але калі глядзець у рэтраспектыве, то конкурсы ўжо не такія высокія, як раней. Безумоўна, IT-спецыяльнасці трымаюцца ў лідэрах. Так, на "праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій" у БДУІР прахадны бал склаў больш за 380.