МІНСК, 24 жні - Sputnik. У Беларусі за мінулыя суткі зафіксавалі 860 новых выпадкаў заражэння каронавірусам, гэта крыху менш, чым у панядзелак, паведаміла прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
Выпісана пацыентаў за апошнія 24 гадзіны - 727, памерлых - 10. Лабараторыі зрабілі 5 786 тэстаў.
За ўвесь час пандэміі беларускія медыкі зарэгістравалі ўжо больш за 471 тысячы тых, хто захварэў, больш 465 тысяч ачунялых і 3701 памерлы. Мазкоў на каронавірус зроблена больш за 7,6 мільёнаў.
Тэмпы вакцынацыі працягваюць расці: да гэтага моманту ўжо больш 1,57 млн беларусаў зрабілі першую прышчэпку ад COVID-19. Поўны курс вакцынацыі прайшлі больш 1,28 млн чалавек.
Новы ўсплёск - ужо восенню?
Кіраўнік беларускага Міністэрства аховы здароўя Дзмітрый Піневіч, наведваючы на мінулым тыдні ўстановы аховы здароўя Мінскага раёна, заявіў: нягледзячы на невялікі летні спад, чарговы эпідэмічны рост у Беларусі будзе ў верасні-кастрычніку.
Міністр падкрэсліў, што беларусы ўжо навучыліся жыць з каронавірусам. Паводле яго слоў, установы аховы здароўя краіны забяспечаны медыкаментамі на больш як 6 месяцаў і сродкамі індывідуальнай абароны - на больш чым 3 месяцы.
У бальнічных стацыянарах працуе амаль 77 тысяч ложкаў, з іх перапрафіляваны пад "кавід" - 6 тысяч. Кіслародных кропак за паўтара гады стала ў два разы больш - зараз іх 20 700.
Чытайце таксама:
Што ратуе ад смерці пры заражэнні індыйскім штамам каронавіруса?
Піневіч: чарговы эпідэмічны рост будзе ў верасні-кастрычніку
Ці трэба прышчапляць дзяцей ад каронавіруса? Меркаванне педыятра