Пандэмія каронавіруснай інфекцыі, закрытыя межы, зніжэнне спажывецкага попыту негатыўна адбіліся на ўсёй сусветнай эканоміцы. Асабліва гэта адчувальна для так званай адкрытай эканамічнай мадэлі, як у Беларусі. Няпростую сітуацыю ўскладнілі санкцыі ЗША і калектыўнага Захаду ў дачыненні да рэспублікі.
Разам з тым, паводле ацэнкі экспертаў, сумесная пазіцыя Беларусі і Расіі дазволіла не толькі захаваць нацыянальную эканоміку, але і значна павялічыць у першым паўгоддзі сумесны тавараабарот.
Наколькі ўзрос экспарт у параўнанні з 2020 годам і якія перспектывы адкрыюцца ва ўзаемным гандлі да канца 2021-га? Чым выкліканы значны рост двухбаковага тавараабароту ў I паўгоддзі бягучага года ў параўнанні з аналагічным перыядам 2020-га?
На гэтыя і іншыя пытанні адказаў гандлёвы прадстаўнік Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Юрый Залатароў.