Відэа

Уступная кампанія - 2021: вынікі і ўрокі на будучыню

У пятніцу, 27 жніўня, у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь адбылася прэс-канферэнцыя на тэму: "Вынікі ўступнай кампаніі - 2021. Стратэгія развіцця нацыянальнай адукацыі па выніках Рэспубліканскага педагагічнага савета".
Sputnik
Для Беларусі, на думку экспертаў, уступная кампанія - 2021, з аднаго боку, прайшла стабільна - у штатным рэжыме і без зрываў. З іншага - шмат у чым стала пераломным момантам для далейшага развіцця ўсёй нацыянальнай сістэмы адукацыі.
Якія вынікі кампаніі 2021 году? Якіх змен варта чакаць у бліжэйшы час па выніках Рэспубліканскага педагагічнага савета? На гэтыя і іншыя пытанні адказалі ўдзельнікі прэс-канферэнцыі ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.

Удзельнікі:

начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі міністэрства адукацыі Беларусі Сяргей КАСПЯРОВІЧ;
прарэктар па навуковай рабоце ДУА "Акадэмія паслядыпломнай адукацыі", доктар педагагічных навук Галіна НІКАЛАЕНКА.