У СМІ з'явілася інфармацыя аб затрыманні спявачкі Анжалікі Агурбаш

Паведамляецца, што артыстка дастаўлена ў адзін з аддзелаў маскоўскай паліцыі, у Беларусі Агурбаш абвешчана ў вышук.
Sputnik
МІНСК, 28 жні – Sputnik. Расійскія СМІ напярэдадні распаўсюдзілі інфармацыю пра затрыманне беларускай спявачкі Анжалікі Агурбаш.
Па іх звестках, артыстка дастаўлена ў адзін з аддзелаў маскоўскай паліцыі, яе дапыталі супрацоўнікі праваахоўных органаў.
Аднак, памочніца Анжалікі Агурбаш абвергла гэтую інфармацыю.
"Мы цяпер на мерапрыемстве. Ніхто яе не затрымліваў, і ніхто яе не дапытвае. У нас свецкае мерапрыемства цяпер праходзіць, Анжаліка знаходзіцца побач са мной, у даступнасці пяці крокаў", - сказала агенцтву ТАСС памочніца Агурбаш.
Нагадаем, у Беларусі ў дачыненні да Агурбаш узбуджана крымінальная справа за публічную абразу прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі. Таксама яе абвінавачваюць у распальванні варожасці. Ёй пагражае да 12 гадоў турмы.
Гэтым летам у Расію была накіравана просьба аб выдачы артысткі.
Чытайце таксама:
Пакуль не: Агурбаш пракаменціравала "зварот" да Пуціна
Яшчэ ў траўні: Генпракуратура ўзбудзіла справу ў дачыненні да спявачкі Агурбаш
Вярніце футра: суд у Мінску разглядзіў іск Белкаапсаюза да артысткi Агурбаш