Зборная Беларусі па хакеі зноў не згуляе на Алімпіядзе

У апошні раз беларусы ездзілі на Алімпійскія гульні 11 гадоў таму ў канадскі Ванкувер і занялі там дзевятае месца.
Sputnik
МІНСК, 29 жні - Sputnik. Нацыянальная зборная Беларусі па хакеі не выступіць на Алімпійскіх гульнях-2022 у Пекіне, паведамляе Sputnik.
У нядзелю, 29 жніўня, беларусы правялі заключны паядынак у рамках алімпійскай кваліфікацыі супраць зборнай Славакіі ў Браціславе.
Славакі святкавалі перамогу з лікам 2: 1 (1: 0, 0: 1, 1: 0). У складзе пераможцаў адзначыліся Петэр Цэгларік (5-я хвіліна) і Лібар Гудачак (58-я). У беларусаў - Ягор Шаранговіч (22-я).
Беларусы занялі другое месца ў групе D з трыма баламі ў актыве. Славакі выйгралі ўсе матчы (9 ачкоў) і заваявалі адзіную пуцёўку на Гульні ў Пекін.
Беларуская хакейная зборная ў апошні раз выступала на АГ у 2010 годзе ў Ванкуверы і заняла там дзевятае месца. А лепшы вынік каманда паказала ў 2002-м - чацвёртае месца.
Чытайце таксама:
Сабаленка ўпершыню ў кар'еры стане другой ракеткай свету
Мінскі паўмарафон пройдзе ва ўсечаным складзе: не прыедзе і бегавая эліта
Расія рыхтуе заяўку на правядзенне Алімпіяды-2036