Ад грыпу ці ад COVID: як прышчапляцца ў гэтым сезоне, патлумачыла Мінаховы здароўя

Ведамства расказала, як могуць камбінавацца вакцыны, з якім прамежкам запісвацца на вакцынацыю і ці можна ўкалоцца адначасова некалькімі прэпаратамі.
Sputnik
МІНСК, 1 вер - Sputnik. Прывівачныя кампаніі супраць грыпу і супраць каронавіруса сёлета накладваюцца адна на адну. Як вакцынавацца ў цяперашніх умовах, патлумачылі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Што спачатку

Ведамства, абапіраючыся на дадзеныя СААЗ, замежных і беларускіх экспертаў, расказала, якой тактыкі вакцынацыі варта прытрымлівацца. У першую чаргу рэкамендуецца зрабіць прышчэпку ад каронавіруса. А вакцынацыю супраць грыпу правесці не раней, чым праз 14 дзён пасля ўвядзення другога кампанента прэпарата ад COVID-19.
Дарэчы, эпідэміёлагі ва ўсім свеце адзначаюць: каронавірус практычна выцясняе грып. Калі ўзнікае пандэмія, то дамінуючы вірус часова выцясняе з цыркуляцыі ўсе астатнія.

Вакцыннае комба

Ад грыпу і ад каронавіруса можна вакцынавацца адначасова - па жаданні пацыента і пры адсутнасці супрацьпаказанняў: такія прэпараты могуць спалучацца, за выключэннем жывых вакцын. Пацыент у такім выпадку афармляе інфармацыйную згоду.

Папуляцыйны імунітэт

У Міністэрстве аховы здароўя ў чарговы раз нагадалі пра важнасць вакцынацыі: гэта дапаможа прадухіліць развіццё цяжкіх выпадкаў захворвання, паменшыць верагоднасць заражэння для пажылых людзей.
"Вакцынаваныя людзі (ёсць некаторыя даследаванні на гэтую тэму), калі яны і захварэлі, то вылучаюць вірус не так актыўна, як гэта адбываецца ў людзей, якія не вакцынаваны. Ёсць верагоднасць таго, што максімальная колькасць вакцынаваных ў арганізаваным калектыве дапаможа прадухіліць развіццё ўспышкі ў гэтым калектыве", - нагадалі ў ведамстве.
Зараз у Беларусі першы кампанент вакцыны ад каронавіруса атрымалі 17,6% жыхароў краіны, поўны курс з двух прышчэпак атрымалі 14,6%.
Чытайце таксама:
Турцыя ўвяла новыя абмежаванні з-за каронавіруса
Ці трэба прышчапляць дзяцей ад каронавіруса? Меркаванне педыятра
Эфектыўнасць вакцыны Pfizer пры дэльта-штаме апынулася 42%, Moderna - 76%