МІНСК, 1 вер - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў навучэнцаў і педагогаў з Днём ведаў, пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра.
Віншаванне адрасавана не толькі школьнікам, але і студэнтам, аспірантам, курсантам.
Ён адзначыў, што ў першы дзень восені ўсе адчуваюць душэўны ўздым, успамінаючы школьныя і студэнцкія гады. Гэты час, на яго думку - перыяд здабыцця мудрых настаўнікаў, сапраўдных сяброў, а таксама першых рамантычных перажыванняў, выбару прафесіі і жыццёвага шляху.
Лукашэнка ўдакладніў, што сёння, 1 верасня, больш за ўсіх хваляванне адчуваюць першакурснікі і першакласнікі, а таксама іх бацькі.
Ён таксама звярнуў увагу на адказнасць, якая кладзецца на плечы выкладчыкаў.
"Прафесіяналізм, любоў да дзяцей і актыўная грамадзянская пазіцыя кожнага з вас заслугоўваюць вялікай удзячнасці і павагі, таму што з'яўляюцца моцным фундаментам далейшага дабрабыту Беларусі і адзінства яе народа", - лічыць беларускі лідар.
Лукашэнка пажадаў, каб новы навучальны год стаў калейдаскопам яркіх падзей, а кожны дзень напоўніўся радасцю і стварэннем.