Саўмін дазволіў некаторым буйным прадпрыемствам прадаць нерухомасць

Буйным прадпрыемствам Беларусі дазволілі прадаць сваю нерухомасць, аднак за бясцэнак атрымаць будынак не атрымаецца.
Sputnik
МІНСК, 1 вер - Sputnik. Беларускі ўрад дазволіў рэалізаваць некаторыя памяшканні буйных прадпрыемстваў у Мінску і Віцебску, гэта вынікае з пастановы Саўміна ад 30 жніўня №492, якая апублікавана на нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Мінскі трактарны завод можа прадаць ізаляванае памяшканне на вуліцы Някрасава 28-139. Вясной бягучага года яно ацэньвалася прыкладна ў 355 тысячы рублёў - гэта амаль 142 тысячы долараў (без уліку падатку на дабаўленую вартасць).
Яшчэ адно прадпрыемства - "Інтэграл" зараз можа прадаць капітальную пабудову ў беларускай сталіцы, размешчаную па вуліцы Каржанеўскага, 16/9. Яе рынкавы кошт складае 655 447 рублёў (больш за 261 тысячы долараў) з улікам ПДВ.
Мінскаму аўтамабільнаму заводу ўрад дазволіў рэалізаваць два ізаляваныя памяшканні па адрасе Ахоцкая 145-145 і 145-146. Іх кошт роўны 991 434,6 рублёў (звыш 991 тысячы долараў) з улікам ПДВ.
"Вістан" можа зараз прадаць памяшканне на вуліцы Дзімітрава, 36/23-5, але не ніжэй за 619 440 рублёў (звыш 247 тысяч долараў) з улікам ПДВ.
"Віцязь" зможа рэалізаваць будынкі па вуліцы Воінаў-Інтэрнацыяналістаў у Віцебску з пачатковым коштам ад 392 тысяч да 1,3 млн (156 тысяч і 520 тысяч долараў), а таксама два незавершаныя будынкі на Старабабінавічскім тракце ў Віцебску з пачатковым коштам 753 тысячы і 1,5 млн (300 тысяч і 600 тысяч долараў адпаведна).
Дазвол на тое, каб выставіць на аўкцыён будынак на вуліцы Бабушкіна, 60 у Мінску атрымаў "Гарызонт". Цана складзе не ніжэй 3,94 млн (звыш 1,57 мільёна долараў) - таксама з улікам падатку.
Чытайце таксама:
Мінбудархітэктуры вызначыла парадак рэгулявання цэн на будматэрыялы
Нерухомасць у Беларусі: як зменіцца кошт квадратнага метра?
Два беларускія банкі перагледзелі працэнты па крэдытах на жыллё