Пуцін перад сустрэчай з Лукашэнкам вырашыў адпачыць у тайзе

Вернецца з кароткага адпачынку кіраўнік дзяржавы ў другой палове дня серады, а на наступны дзень ён сустрэнецца з прэзідэнтам Беларусі.
Sputnik
МІНСК, 7 вер - Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін адправіўся на адпачынак у сібірскую тайгу, паведаміў журналістам у аўторак прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Дзмітрый Пяскоў.
Да гэтага Пуцін прыняў удзел ва Усходнім эканамічным форуме (ВЭФ) ва Уладзівастоку, пасля чаго здзейсніў паездку ў Амурскую вобласць, дзе правёў шэраг сустрэч. Зараз прэзідэнт вырашыў зрабіць перадышку. Як адзначыў Пяскоў, Пуцін адпачывае ў кампаніі міністра абароны Сяргея Шайгу.
"Ён сапраўды там з Шайгу, месца я называць не буду, гэта Сібір. Звычайны адпачынак: тайга, горы, прагулкі, свежае паветра і гэтак далей", - удакладніў прэс-сакратар прэзідэнта РФ.
Па словах Пяскова, адпачынак у Пуціна будзе нядоўгім - вернецца кіраўнік дзяржавы ў Маскву ўжо ў другой палове дня серады.
На чацвер, 9 верасня, у Пуціна запланавана сустрэча з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. Чакаецца, што падчас сустрэчы канчаткова вырашыцца пытанне па ўзгадненні саюзных праграм па інтэграцыі, падрыхтаваных урадамі дзвюх краін.
Да гэтага кіраўнікі дзяржаў сустракаліся 13 ліпеня ў Санкт-Пецярбургу. Прэзідэнты тады абмеркавалі развіццё супрацоўніцтва ў розных сферах, адным з галоўных пытанняў былі эканоміка і абарона.
Раней прэс-сакратар Пуціна назваў любімыя месцы адпачынку расійскага лідэра, адно з іх - гэта Сібір. Там, па словах Пяскова, прэзідэнт любіць пабыць некалькі дзён. Апошні раз расійскі лідэр быў у сібірскай тайзе ў сакавіку, дзе пакатаўся на ўсюдыходзе і зрабіў пешую прагулку. Хоць, як ўдакладняў Пяскоў, Пуцін часта бывае і на Далёкім Усходзе, любіць Крым і Сочы.
Пяскоў распавёў, чаму Пуцін адпачывае ў Расіі