Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Замежныя ваеннаслужачыя прыбылі ў Расію для ўдзелу ў вучэнні "Захад-2021"

Замежныя спецыялісты на працягу пяці дзён павінны будуць азнаёміцца з палігонамі, а таксама зрабіць прыстрэлку зброі і ваеннай тэхнікі.
Sputnik
МІНСК, 7 вер – Sputnik. Ваенныя з сямі замежных дзяржаў прыбылі ў Расію, каб удзельнічаць у вучэнні "Захад-2021", паведамілі ў прэс-службе Заходняй ваеннай акругі.
Вайскоўцы, якія будуць задзейнічаны ў беларуска-расійскіх манеўрах, размяшчаюцца на палігоне Муліна, што знаходзіцца ў Ніжагародскай вобласці.
"Каля 500 вайскоўцаў Арменіі, Індыі, Казахстана, Кыргызстана, Манголіі, Пакістана і Шры-Ланкі здзейснілі пералёт самалётамі ваенна-транспартнай авіяцыі ВКС Расіі на аўтаномны палявы лагер цэнтра баявой падрыхтоўкі Заходняй ваеннай акругі", - удакладнілі ў прэс-службе.
У цяперашні час ваенныя пачынаюць прымаць узбраенне, ваенную і спецтэхніку, а таксама рыхтавацца да саміх вучэнняў непасрэдна.
На працягу пяці дзён яны павінны вывучыць пляцоўкі, якія задзейнічаны ў манеўрах, а таксама прыстраляць зброю і ваенную тэхніку: танкі Т-72Б3, БМП-2, а таксама аўтаматы Ак-74М, гранатамёты РПГ-7В і кулямёты ПКМ.

Вучэнні "Захад-2021"

Практычная фаза сумесных беларуска-расійскіх стратэгічных вучэнняў "Захад-2021" пройдзе з 10 па 16 верасня на дзевяці палігонах у Расіі і на пяці беларускіх.
У вучэннях прымуць удзел каля 200 тысяч чалавек, звыш 80 самалётаў і верталётаў, да 760 адзінак баявой тэхнікі - звыш 290 танкаў, больш за 240 гармат, рэактыўных сістэм залпавага агню і мінамётаў, а таксама да 15 караблёў.
Амаль 13 тысяч чалавек, больш за 30 самалётаў і верталётаў, да 350 адзінак баявой тэхнікі будуць задзейнічаны ў Беларусі.
У Мінабароны Расіі раней падкрэслілі, што вераснёўскія вучэнні не прадугледжваюць канкрэтныя краіны ў якасці праціўніка. Па сцэнарыі нейкі "агрэсар" паспрабуе аказаць сілавы ціск на ўмоўную "Цэнтральную федэрацыю".
"Органы кіравання, войскі і сілы выканаюць вучэбна-баявыя задачы па адбіцці ўдараў сродкаў паветранага нападзення ўмоўнага праціўніка", - растлумачылі ў расійскім ведамстве.
За вучэннямі будуць назіраць прэзідэнты Беларусі і Расіі - кожны на сваіх палігонах.
Чытайце таксама:
Ваенныя з Казахстана прыбылі ў Беларусь на вучэнні "Захад-2021"
НАТА будзе ўважліва сачыць за вучэннямі "Захад-2021"
НАТА за 5 гадоў павялічыла ў два разы колькасць вучэнняў ля меж Беларусі - Савет бяспекі
Стралковы батальён тэрытарыяльных войск створаць да вучэнняў "Захад-2021"
Знішчыць тэрарыстаў: Савет бяспекі раскрыў задуму вучэнняў "Захад-2021"
Латвія асцерагаецца "інцыдэнтаў" паміж Расіяй і НАТА на фоне вучэнняў "Захад-2021"
Шайгу: выклікае трывогу нарошчванне прысутнасці НАТА каля меж Расіі і Беларусі
Міністр абароны: Захад працягвае шукаць рашэнне па "беларускім выступе"