МІНСК, 11 вер - Sputnik. Дванаццаць чалавек памерлі за мінулыя суткі ад наступстваў каронавіруснай інфекцыі ў Беларусі, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя рэспублікі.
За суткі, паводле статыстыкі міністэрства аховы здароўя, у краіне выяўлена 1 887 новых выпадкаў заражэння COVID-19. Такім чынам з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваныя 501 166 чалавек з станоўчым тэстам на "кавід".
З бальніц, па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, за апошнія 24 гадзіны выпісаны 1 540 пацыентаў, у якіх раней быў дыягнаставаны каронавірус. Ачунялі за ўвесь перыяд пандэміі 491 410 беларусаў.
"За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 3 905 пацыентаў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй (+12 за суткі - Sputnik)", - праінфармавалі ў Міністэрстве аховы здароўя.
Кіраўнік Расспажыўнагляду Ганна Папова ў суботу заявіла, што назіраецца стабілізацыя эпідэміялагічных працэсаў у Расіі і Беларусі.
"Улічваючы, што мы дастаткова шчыльна кантактуем і ўзаемадзейнічаем адзін з адным, мы сёння бачым стабілізацыю эпідпрацэсу ў РФ і ў Рэспубліцы Белаурсь. Што і дазволіла нам сёння прыняць такія рашэнні (зняцце з 21 верасня абмежаванняў на авіязносін паміж РФ і РБ - Sputnik). Мы працягваем гэтыя даследчыя работы, я думаю яны стануць залогам і далейшых крокаў у гэтым напрамку", - сказала Папова журналістам.