Карону прыгажосці Дар'я Ганчарэвіч атрымала з рук пераможцы мінулага конкурсу Марыі Васілевіч. Былая міс Беларусь папярэдзіла пераможцу конкурсу аб складаным, але насычаным шляху.
"Будзь гатовая да выпрабаванняў, да радасцяў, на нечаканасці. Будзь смелай і будзь мудрай. Усе атрымаецца", - сказала Васілевіч, звяртаючыся да новай міс Беларусь.