Відэа

Шумна і весела: Мінск адзначае Дзень нараджэння - відэа

Мінск у суботу адзначае Дзень свайго нараджэння. Гораду споўнілася 954 гады. Глядзіце на відэа, як мінчане і госці беларускай сталіцы святкуюць Дзень горада.
Sputnik
З нагоды свята ў Мінску арганізавана больш за сто мерапрыемстваў.
Разгорнуты канцэртныя пляцоўкі, арганізаваны спартыўныя спаборніцтвы, выставы, майстар-класы, працуюць дадатковыя гандлёвыя кропкі.
Афіцыйныя асобы, у тым ліку мэр Мінска Уладзімір Кухараў і дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў ўсклалі кветкі да стэлы "Мінск - горад-герой".
На пляцоўцы ля Палаца спорту прайшоў турнір па сілавым экстрыме, а таксама традыцыйныя спаборніцтвы сярод наймацнейшых пажарных-выратавальнікаў. Тут жа арганізатары прапанавалі жыхарам і гасцям Мінска шырокую забаўляльную праграму.
Шумна і весела на тэрыторыі Верхняга горада адкрыўся XIII Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур. А ў парку Перамогі дзеці і дарослыя пазнаёміліся з ўзорамі грознай ваеннай тэхнікі, як часоў Вялікай Айчыннай вайны, так і сучаснай.
Святочны феерверк расквеціць неба над Мінскам у 22:00.