Старт Мінскага паўмарафон адбыўся каля Палаца спорту. Прабегчы можна было 5,5, 10 і 21 кіламетр. Кожны ўдзельнік загадзя мог выбраць сабе падыходзячую дыстанцыю і зарэгістравацца на паўмарафон.
Звычайна бегуноў, якія выбіраюць самую маленькую дыстанцыю, больш за ўсё. У гэтым годзе была такая ж сітуацыя. А адрозніваецца цяперашні паўмарафон ад папярэдніх тым, што з-за эпідэміялагічнай сітуацыі арганізатары папрасілі на старце усіх надзець маскі, а падчас бегу дазволілі іх зняць, рэкамендаваўшы трымаць дыстанцыю ў 1,5 метра.
Па выніках забегаў пераможцаў чакалі прызы. Але галоўнае, вядома, гэта ўдзел і спартыўны азарт. Маштабным спартыўным святам засталіся незадаволеныя, мабыць, толькі аўтамабілісты. Для бяспечнага руху спартсменаў на час паўмарафону часткова перакрывалі рух транспарту па праспекце Пераможцаў і цэнтральных вуліцах горада.