Фотафакт: у Беларусі з'явіўся помнік бульбе

Стваральнікі пастамента назвалі карняплод адной з святынь беларусаў - нароўні з хлебам і соллю.
Sputnik
МІНСК 13 вер - Sputnik. У Мінскай вобласці адкрылі помнік бульбе, паведамляе Mlyn.by.
Манумент, прысвечаны "бульбе", усталяваны ў аграгарадку Дзешчанка Уздзенскага раёна. Ён уяўляе з сябе вялікі камень з кошыкам бульбы наверсе.
"Тры святыні ў беларуса - хлеб, соль і бульбачка на абрусы", - напісана на пастаменце.
Помнік ўрачыста адкрылі падчас Potato Fest (бульбяны фестываль - Sputnik), падобныя святы ладзяцца ў Дзешчанцы кожную восень.
Помнік бульбе ўсталявалі ў Беларусі
Тое, якім будзе помнік бульбе, вызначалі мясцовыя жыхары шляхам галасавання. Канкурэнцыю кошыку з "бульбай" склалі: бульбачка з вусамі і грывай, бульба ў саламяным капелюшы, бульбачка з дзяржаўным сцягам.
Белстат распавёў, якія прадукты беларусы ядуць часцей за ўсё. І гэта не бульба