У Мінск за паўгода замежныя інвестары ўклалі амаль 3 мільярды долараў

Практычна 40% укладзеных сродкаў у беларускую сталіцу прыйшлося на расійскія прадпрыемствы, пры гэтым пераважная колькасць грашовых укладанняў былі прамымі.
Sputnik
МІНСК, 13 вер - Sputnik. За студзень - чэрвень бягучага года ў рэальны сектар эканомікі Мінска (за выключэннем фінансавага сектара) замежныя інвестары ўклалі 2,8 мільярдф долараў, паведамілі "Мінск-Навіны" ў Галоўным статупраўленні сталіцы.
Паводле інфармацыі статыстычнага ўпраўлення, асноўныя інвестыцыі ў беларускую сталіцу, а гэта 38,8% ад усяго аб'ёму сродкаў прыйшлося на Расію.
Другое месца з 17,9% занялі прадпрыемствы Кіпра, а трэцяе месца з 11,6% дасталася Украіне. Варта асабліва адзначыць, што 90,8% укладанняў, якія паступілі ў эканоміку Мінска апынуліся прамымі.
Сталічныя прадпрыемствы за студзень-чэрвень 2021 года інвесціравалі за мяжой 1,8 мільярды долараў. Прычым пераважная колькасць сродкаў 75,5% была накіравана ў адрас расійскіх прадпрыемстваў.
Другое месца ў спісе пераваг для ўкладанняў мінскіх прадпрыемстваў з 5,9% заняў украінскі рынак, а на долю Кіпра прыйшлося 4,3%. Доля прамых капіталаўкладанняў у дадзеным выпадку склала 93,9%.
Чытайце таксама:
Лукашэнка расказаў, адкуль чакае інвестыцыі і дзе трэба гандляваць анлайн
Мінэканомікі разлічвае павялічыць экспарт у Кітай да $5 мільярдаў
Банк развіцця падтрымаў эканоміку амаль на 1 мільярд рублёў у I квартале