Фота

Самыя прыгожыя бібліятэкі свету – фота

Штогод 15 верасня ў Беларусі адзначаюць Дзень бібліятэк.
Sputnik
У гонар гэтага свята Sputnik склаў падборку фатаграфій і цікавых фактаў пра бібліятэкі ўсяго свету.
1 / 15
Бібліятэка манастыра Святога Гала - самая старажытная бібліятэка ў Швейцарыі.
2 / 15
Бібліятэка Джона Райландса ў Манчэстэры.
3 / 15
Бібліятэка Інстытута правы Цюрыхскага ўніверсітэта.
4 / 15
Бібліятэка Кангрэса ЗША налічвае 158 млн найменняў. Для таго каб проста прабегчыся поглядам па іх, вам спатрэбіцца больш за 130 гадоў жыцця.
5 / 15
Бібліятэка Джорджа Пібадзі, Балтымор, ЗША.
6 / 15

Нью-Йоркская публічная бібліятэка - адна з найбуйнейшых бібліятэк свету. Акрамя таго, адна з найбуйнейшых навуковых бібліятэчных сістэм у свеце.

7 / 15
Бібліятэка Трыніці-каледжа ў Дубліне, Ірландыя.
8 / 15
Ватыканская апостальская бібліятэка - бібліятэка ў Ватыкане, якая валодае багатым зборам рукапісаў Сярэднявечча і эпохі Адраджэння.
9 / 15
Даследчая бібліятэка Рейксмюсеум з'яўляецца найбуйнейшай бібліятэкай даследаванняў гісторыі мастацтваў у Нідэрландах і часткай мастацкага музея.
10 / 15
Гарадская бібліятэка Штутгарта пабудавана ў 2011 годзе.
11 / 15
Бібліятэка абацтва ў аўстрыйскім Адмонце - адна з найбуйнейшых манастырскіх бібліятэк - яе даўжыня 72 м.
12 / 15
Партугальская каралеўская бібліятэка, Рыа-Дэ-Жанейра, Бразілія.
13 / 15
Бібліятэка Герцагіні Ганны Амаліі ў Веймаре, Цюрынгія, Германія, змяшчае буйную калекцыю нямецкай літаратуры і гістарычных дакументаў.
14 / 15

Нацыянальная бібліятэка Беларусі была заснавана 15 верасня 1922 году. Новы будынак бібліятэкі расхінуў свае дзверы для чытачоў 31 мая 2006 года.

15 / 15

Старадаўнія кнігі ў сховішчы старадрукаваных кніг Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.