Некалькі дзясяткаў чалавек у асяроддзі Пуціна захварэлі на COVID-19

Пуцін папрасіў прабачэння перад калегамі на саміце АДКБ за тое, што не мае магчымасці прысутнічаць на мерапрыемстве вочна.
Sputnik
МІНСК, 16 вер - Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін распавёў, што некалькі дзесяткаў чалавек у ягоным атачэнні заразіліся каронавіруснай інфекцыяй. Пра гэта расійскі лідэр паведаміў падчас выступу па відэасувязі на Савеце калектыўнай бяспекі АДКБ.
За некалькі дзён да саміту Пуцін абвясціў пра рашэнне на некаторы час сысці на самаізаляцыю з-за тых, хто захварэў на каронавірус у ягоным атачэнні.
"Вы ведаеце, што, на жаль, я вымушаны быў у апошні момант адмяніць свой візіт у Душанбэ. Мне вельмі шкада, але гэта звязана з тым, што ў найбліжэйшым атачэнні, як вы ведаеце, выяўлены выпадкі захворвання на каронавірус. Гэта не адзін, не два - некалькі дзясяткаў чалавек", - сказаў Пуцін.
Паводле слоў прэзідэнта, ён мае намер выконваць рэжым самаізаляцыі некалькі дзён. "На жаль, не магу кожнаму з вас руку паціснуць, абняць вас, але вядома, мы зацікаўлены ва ўдзеле, хай дыстанцыйна, у абмеркаванні ключавых задач, якія стаяць перад нашай арганізацыяй", - дадаў ён.
Пуцін на самаізаляцыі адчувае сябе выдатна – Пяскоў