"Спутник V", AstraZeneca, Sinopharm - што больш эфектыўна ад дэльта-штаму

На мінулым тыдні стала вядома рэальная эфектыўнасць расійскай вакцыны ад каронавіруса супраць "дэльты", яна склала 81%.
Sputnik
МІНСК, 17 вер - Sputnik. "Спутник V" працуе больш эфектыўна супраць індыйскай мутацыі каронавіруса - штаму "дэльта", чым AstraZeneca і Sinopharm, пра гэта паведаміла выданне La Nacion са спасылкай на даследаванне аргентынскага Нацыянальнага універсітэта Кардовы.
Падчас даследавання былі вывучаны 309 узораў з плазмы людзей, ачунялых ад каронавіруса і тых, хто прайшоў поўны курс вакцынацыі прэпаратамі AstraZeneca, Sinopharm і "Спутник V". Расійская вакцына апярэдзіла па паказчыках англа-шведскі і кітайскі прэпараты.
"Паводле даследавання, рэалізаванага ў Кардове, вакцына "Спутник V" найбольш эфектыўная супраць варыянту "дэльта" у параўнанні з AstraZeneca і Sinopharm", - гаворыцца ў паведамленні.
Навукоўцы выявілі, што самыя высокія тытры антыцелаў супраць дэльта-мутацыі COVID-19 былі ў тых, хто перахварэў на каронавірус і затым прышчапіўся "Спутником V". Крыху менш антыцелаў было ў тых, хто прайшоў вакцынацыю расійскім прэпаратам і не перахварэў на COVID-19.
"Найменшая абарона была ў тых, хто атрымаў дзве дозы Sinopharm (без перанесенай раней хваробы)", - адзначае выданне.

Эфектыўная на 81%

Раней эфектыўнасць вакцыны "Спутник V" супраць штаму "дэльта" праверыла група навукоўцаў з Расіі. Даследчыкі падлічылі: вакцына на 81% эфектыўная супраць шпіталізацыі пры каронавірусе (абараняе ад цяжкіх формаў плыні захворвання). Прычым прэпарат больш эфектыўна дзейнічае ў жанчын: (84%), чым у мужчын (76%).
Прэпарат "Спутник V" стаў першай у свеце вакцынай ад каронавіруса. У Расіі яна была зарэгістраваная 11 жніўня 2020 года. Зараз прэпарат ухвалены да ўжывання ў 70 краінах свету з агульным насельніцтвам звыш 4 млрд чалавек.
Цэнтр ім. Н.Ф. Гамалеі і раней заяўляў пра эфектыўнасць сваёй вакцыны супраць новых штамаў каронавіруса: прэпарат выпрацоўвае ахоўныя нейтралізуючыя тытры антыцелаў супраць "брытанскага" штаму, "паўднёваафрыканскага", "бразільскага" і "індыйскага".