Беларусь хоча абнуліць пошліны на рухавікі для БелАЗ і электрамабілі

У рэспубліцы прынята праграма па развіцці электратранспарту да 2025 года і ўлады хочуць стварыць камфортныя ўмовы для беларусаў.
Sputnik
МІНСК, 20 вер - Sputnik. У Беларусі актуальным з'яўляецца пытанне развіцця электрамабілябудавання, сказаў віцэ-прэм'ер Беларусі Ігар Петрышэнка, перадае карэспандэнт Sputnik.
Паводле яго слоў, у рэспубліцы прынята адпаведная праграма па даручэнні кіраўніка дзяржавы па развіцці электратранспарту да 2025 года.
"Мы зацікаўлены пры пастаўках легкавых аўтамабіляў абнуліць пошліну, каб было камфортна людзям завозіць гэты транспарт", - распавёў віцэ-прэм'ер.
Такім чынам, беларусам не давядзецца плаціць дадатковыя сродкі, улічваючы той факт, што пакуль электратранспарт і неабходныя тэхналогіі дорага каштуюць.
Ігар Петрышэнка звярнуў увагу, што беларускі бок хацеў бы на ўзроўні ЕАЭС абмеркаваць пытанні падтрымкі БелАЗ.
"Гэта абнуленне ставак увазных пошлін на рухавікі для БелАЗ. Гэтыя актуальныя тэмы будуць абмяркоўвацца", - запэўніў ён.
Прэзідэнт Узбекістана сеў за руль самазвала БелАЗ – фотафакт