Беларусь плануе далучыцца да праекта "Еўразійскі аграэкспрэс"

Прадукты харчавання з краін ЕАЭС па спецыяльным лагістычным ланцужку будуць дастаўляцца на кітайскі рынак.
Sputnik
МІНСК, 20 вер - Sputnik. Праект "Еўразійскі аграэкспрэс" цяпер рэалізуецца Расіяй, сказаў віцэ-прэм'ер Беларусі Ігар Петрышэнка перад сустрэчай з міністрам па гандлі ЕЭК Андрэем Сляпнёвым, перадае карэспандэнт Sputnik.
Паводле яго слоў, цяпер ідзе працэс абмеркавання і адпрацоўкі праекта "Еўразійскі аграэкспрэс".
"Гэта пастаўка харчавання з рынку ЕАЭС у Кітайскую Народную Рэспубліку", - сказаў Ігар Петрышэнка.
Пры гэтым ён удакладніў, што пастаўкі таксама будуць ажыццяўляцца на рынак Узбекістана, які атрымаў статус краіны-назіральніка.
"Гэты праект цяпер рэалізуецца Расійскай Федэрацыяй, але мы актыўна адпрацоўваем: зацікаўлены кампаніі ў нашай краіне, якія гатовыя ўключыцца ў гэты працэс", - канстатаваў віцэ-прэм'ер.
Прычым ён растлумачыў, што таксама мае на ўвазе не толькі пастаўкі харчавання, але і ўдзел у лагістычным ланцужку да Кітая.