Больш за 5000 жыхароў Ла-Пальма (Канарскія астравы) былі эвакуіраваны пасля вывяржэння вулкана. Улады лічаць, эвакуацыя можа закрануць да 10 тысяч чалавек. І рэкамендуюць насельніцтву зачыніць усе вокны і ўваходныя дзверы. Патокі лавы ўжо разбурылі каля ста дамоў.
Вулкан Кумбрэ-В'еха пачаў вывяргацца ў нядзелю ў 15:12 па мясцовым часе. Некалькі дзён ён знаходзіўся пад пільным наглядам з-за падвышанай сейсмічнай актыўнасці. За тыдзень на востраве Пальма адбылося больш за 25 тысяч землятрусаў.
З кратэра вулкана днём і ноччу адбываецца актыўны выкід вулканічных матэрыялаў. Беглыя патокі лавы і клубы дыму трапілі на відэа. У сацыяльных сетках іспанцы пішуць пра тое, што ад вулкана зыходзіць шум - ён нагадвае ім гук імклівых знішчальнікаў.
На востраве было зарэгістравана сем вывяржэнняў вулканаў. Апошнія два вывяржэнні адбыліся адпаведна ў 1949 і 1971 гадах, апошнi з iх доўжылася 10 дзён. Па прагнозах спецыялістаў, новае вывяржэнне будзе працягвацца некалькі дзён, але можа працягнуцца і тыдні.