МІНСК, 20 вер – Sputnik.У апошні дзень ЧС беларусы заваявалі чатыры золата: медалі вышэйшай пробы ў каноэ-чацвёркі (Алена Наздрова, Надзея Макарчанка, Аляксандра Калаур і Вольга Клімава), байдаркі-чацвёркі (Маргарыта Махнева, Надзея Папок, Вольга Худзенка і Марына Літвінчук), байдарачника-адзіночніка Мікіты Борвкава і канаісткі Вольгі Клімавай.
Па выніках чэмпіянату зборная Беларусі заняла другое месца ў медальным заліку. У нашых спартсменаў чатыры залатыя, два сярэбраныя і два бронзавыя медалі. На першым месцы ў агульным заліку - зборная Венгрыі, на трэцім - каманда Украіны. Каманда Расіі фінішавала на чацвёртай пазіцыі.