Фота

Каралеўская восень: чым здзіўляе самае вядомае кветкавае шоу ў свеце

У гэты раз вясновы каралеўскі парад кветак успыхнуў фарбамі восені, а на сцэну замест нарцысаў і півонь выйшлі астры, вяргіні і нават памідоры!
Sputnik
Самая вядомая кветкавая выстава ў свеце Chelsea Flower Show адкрылася ў гэтыя дні ў Лондане пасля двухгадовага перапынку. Сярод першых наведвальнікаў - прынцэса Ганна, прынц Эдвард, граф Уэсекскі і яго жонка Сафі, а таксама брытанская актрыса Джудзі Дэнч.
1 / 17

Сёння адкрылася для наведвальнікаў каралеўская выстава кветак.

2 / 17

Напярэдадні яе наведала прынцэса Ганна, дачка Лізаветы II. Каралева па-ранейшаму пазбягае масавых мерапрыемстваў, а вось у яе адзінай дачкі працоўны графік ў апошнія гады стаў яшчэ больш насычаны.

3 / 17

На выставе ўжо пабывалі прынц Эдвард, граф Уэсекскі (справа) і яго жонка графіня Сафі Уэсекская - між іншым, любімая нявестка каралевы.

4 / 17

Грандыёзная выстава кветак двойчы пераносілася ў анлайн-фармат: у траўні 2020 і ў траўні 2021 года.

5 / 17

Брытанская актрыса Джудзі Дэнч на адкрыцці выставы, якая традыцыйна праходзіць на тэрыторыі дзеючага Каралеўскага шпіталя ў Чэлсі.

6 / 17

Вяргіні ва ўсёй сваёй разнастайнасці і харастве.

7 / 17
8 / 17

Раз ужо выставу перанеслі на восень, садоўнікі падрыхтавалі не толькі кветкавыя кампазіцыі.

9 / 17

Цудоўныя агароднінныя букеты ўпрыгожылі самае знакамітае кветкавае шоу ў свеце.

10 / 17
11 / 17

Карвер Крысціян Расэл працуе над дызайнам гарбуза-гарылы прама на выставе ў Чэлсі.

12 / 17

Чэрап з засушаных кветак нагадвае пра набліжэнне восеньскага свята Дня мёртвых.

13 / 17

Сусветна вядомая і тыпова брытанская штогадовая выстава - гэта свята перадавога вопыту і інавацый у галіне садоўніцтва.

14 / 17

Удзельнікі выставы старанна прадумваюць свае вобразы, максімальна напаўняючы іх "кветкавымі" сэнсамі.

15 / 17

Дызайнер у жабо з засушаных кветак.

16 / 17

Удзельнік уносіць завяршальныя рыскі ў кампазіцыю з карчакоў.

17 / 17

Выстава ў Каралеўскім шпіталі ў Чэлсі працягнецца да канца тыдня.