Канстытуцыйная камісія узгадніла выніковы праект Асноўнага закона Беларусі. Выніковы дакумент апублікаваны на сайце КСДС.
Згодна з новым праектам у Канстытуцыі будзе больш за 100 артыкулаў, якія аб'яднаны ў 8 асноўных раздзелаў.
Пытанне аб прэзідэнцкім тэрміне
У праекце Канстытуцыі з'явілася новая норма аб абмежаванні тэрмінаў прэзідэнта, а таксама пра ўзрост грамадзяніна, які можа стаць кіраўніком дзяржавы.
Узрост кіраўніка дзяржавы мяркуецца павялічыць на пяць гадоў: прэзідэнтам можа быць абраны грамадзянін Рэспублікі Беларусь па нараджэнні не маладзейшы за 40 гадоў, які валодае выбарчым правам, пастаянна пражывае ў краіне не менш за 20 гадоў непасрэдна перад выбарамі.
Мяркуецца, што прэзідэнт можа абіраецца на 5 гадоў і адна і тая ж асоба можа быць прэзыдэнтам не больш за два тэрміны.
Новыя нормы для выбараў
Шэраг новых нормаў унесены ў раздзел "Выбарчая сістэма". У прыватнасці, уводзіцца норма аб забароне фінансавання расходаў на падрыхтоўку і правядзенне выбараў замежнымі дзяржавамі і арганізацыямі, замежнымі грамадзянамі. Акрамя гэтага, прапануецца, што парадак правядзення выбараў, адзіны дзень галасавання будуць вызначацца законам.
Узроставы і іншыя цэнзы для дэпутатаў і іншых асоб, якія выбіраюцца на дзяржаўныя пасады, вызначаюцца адпаведнымі законамі, калі іншае не прадугледжана Канстытуцыяй.
Статус ВНС
Праект Канстытуцыі таксама дапоўнены новымі артыкуламі, гаворка ў якіх ідзе аб статусе Усебеларускага народнага сходу. Ён у праекце Асноўнага закону вызначаны - як вышэйшы прадстаўнічы орган народаўладдзя Беларусі, складаецца з усіх дэпутатаў, сенатараў, прадстаўнікоў мясцовых органаў самакіравання з усіх рэгіёнаў краіны.
Акрамя гэтага, прапануецца замацаваць норму аб тым, што Усебеларускі народны сход у выпадку неабходнасці вырашае пытанне аб легітымнасці выбараў прэзідэнта.
Таксама ў Канстытуцыю прапануецца ўнесці норму аб тым, што суддзі, пракурорскія работнікі, супрацоўнікі КДК, органаў унутраных спраў, органаў бяспекі, іншых праваахоўных органаў, вайскоўцы не могуць быць членамі палітычных партый.
Акрамя гэтага, у праект Канстытуцыі ўнесена норма аб заснаванні ў краіне інстытута ўпаўнаважанага па правах чалавека. Прапануецца замацаваць норму аб тым, што кожны грамадзянін мае права звярнуцца да ўпаўнаважанага па правах чалавека за абаронай правоў і свабод, парушаных дзяржаўнымі органамі, службовымі асобамі, у парадку, устаноўленым законам.
Аб сям'і і шлюбе
У абноўленай Канстытуцыі прапануецца асобна замацаваць норму аб тым, што сям'я - гэта саюз жанчыны і мужчыны, і пра тое, што муж і жонка маюць роўныя правы ў шлюбе і сям'і. Таксама ў праект Канстытуцыі з'явілася норма аб тым, што грамадзяне абавязаны прымаць меры па захаванню і ўмацаванню ўласнага здароўя.
Акрамя гэтага, у новую Канстытуцыю прапануюць унесці артыкул пра тое, што дзяржава забяспечвае захаванне гістарычнай праўды і памяці пра гераічны подзвіг беларускага народа пры абароне Айчыны ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Канстытуцыйная камісія таксама прапануе разгледзець пытанні, звязаныя са смяротным пакараннем, кіраўніку дзяржавы будуць прапанаваны тры варыянты рашэння па пытанні ўвядзення мараторыя на прымяненне выключнай меры пакарання.