Цырымонію ўручэння Нобелеўскай прэміі адмянілі другі год запар

Плануецца, што ўзнагароды ўручаць 10 снежня, а лаўрэатаў абвесцяць у прамежку з 4 па 11 кастрычніка.
Sputnik
МІНСК, 23 вер - Sputnik. Урачыстая цырымонія ўручэння Нобелеўскай прэміі не адбудзецца другі год запар з-за пандэміі каронавіруса, паведамілі яе арганізатары.
Лаўрэаты прэміі ў снежні бягучага года атрымаюць узнагароды ў сваіх дзяржавах.
Плануецца, што медалі ўручаць 10 снежня, а лаўрэатаў абвесцяць у прамежку з 4 па 11 кастрычніка. Асобныя мерапрыемствы "нобелеўскага тыдня" (6-12 снежня) - лекцыі, канцэрты і семінары - пройдуць у анлайн-фармаце.
"Нобелеўскі камітэт яшчэ пакідае адкрытай магчымасць прыняць лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі міру ў Осла. У сярэдзіне кастрычніка камітэт абвесціць фармат святкавання", - гаворыцца ў заяве фонду.
Нагадаем, у мінулым годзе цырымонія ўручэння прэмій прайшла ў анлайн-фармаце з-за пандэміі. Пры гэтым лаўрэаты змаглі выступіць з традыцыйнымі прамовамі - ролікі з імі запісалі загадзя для трансляцыі.

Лаўрэаты-2020

У 2020 годзе Нобелеўскую прэмію па фізіцы атрымалі Рэйнхард Генцэль, Рождэр Пэнроуз і Андрэа Гез - за адкрыццё звышмасўвнага аб'екта ў цэнтры галактыкі Млечны шлях; па хіміі - Эмануэль Шарпанцье і Джэніфер Дуднэ - за распрацоўку метадаў звышдакладнага рэдагавання геному; па медыцыне - Харві Альеру, Чарльз Райс і Майкл Хогтан - за адкрыццё віруса гепатыту C.
Прэмію па літаратуры атрымала амерыканская паэтка Луіза Глюк, а па эканоміцы - яе суайчыннікі Пол Мілграм і Роберт Уілсан за ўдасканаленне тэорыі аўкцыёнаў і вынаходніцтва новых аўкцыённых фарматаў. Прэмію міру атрымала Сусветная харчовая праграма.
Фота
Каралеўская восень: чым здзіўляе самае вядомае кветкавае шоу ў свеце