МІНСК, 24 вер - Sputnik. Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін абмеркаваў з Саветам Бяспекі Расіі пытанні бяспекі Саюзнай дзяржавы, гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Крамля.
"Вы ведаеце, што ў нас скончыўся досыць сур'ёзны перыяд перамоўны з нашымі беларускімі сябрамі з нагоды параметраў далейшага будаўніцтва Саюзнай дзяржавы. Ёсць там і пытанні, якія датычацца забеспячэння бяспекі нашых краін у гэтым свеце, які бурна змяняецца", - сказаў расійскі лідар.
Раней Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка 9 верасня сустрэліся ў Маскве, каб абмеркаваць далейшы ход інтэграцыі ў рамках Саюзнай дзяржавы і шэраг іншых актуальных пытанняў узаемадзеяння.
Затым 10 верасня прэм'ер-міністры дзвюх краін Міхаіл Мішусцін і Раман Галоўчанка па выніках Савета міністраў Саюзнай дзяржавы, які адбыўся ва ўрадавай рэзідэнцыі пад Мінскам, адобрылі пакет саюзных праграм.
Беларускі лідэр падчас прэс-падыходу на вучэнні "Захад-2021" паведаміў, што плануе сустрэнецца са сваім расійскім калегам 15 кастрычніка на саміце СНД, які пачнецца ў Мінску.
Плануецца, што ў ходзе Вышэйшага дзяржаўнага савета ў лістападзе бягучага года, пры ўдзеле Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна адбудзецца канчатковае зацвярджэнне саюзных праграм.