Жоўты ўзровень небяспекі аб'яўлены сіноптыкамі на суботу

Моцны вецер і дажджы захаваюцца на большай частцы рэспублікі ў суботу, таксама чакаецца слабы туман раніцай.
Sputnik
МІНСК, 24 вер - Sputnik. Сіноптыкі абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі на суботу з-за моцнага ветру, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Сіноптыкі прагназуюць месцамі па захадзе Беларусі ўзмацненне ветру парывамі да 15-18 м/с.
Існуе чатыры ўзроўні небяспекі надвор'я: зялёны, жоўты, аранжавы і чырвоны. Жоўты ўзровень небяспекі значыць, што надвор'е патэнцыйна небяспечнае для асобных відаў сацыяльна-эканамічнай дзейнасці.
Надвор'е ў суботу будуць вызначаць атмасферныя франты, якія ідуць з Заходняй Еўропы. У Беларусі прагназуюцца дажджы на большай частцыкраіны, раніцай і ноччу чакаецца туман.
Тэмпература паветра ўначы складзе +4 .. +10°С, днём ад +11°С па паўночным усходзе рэспублікі і да +18°С па паўднёвым захадзе краіны. Атмасферны ціск уначы будзе інтэнсіўна падаць.