МІНСК, 27 вер- Sputnik. Чалавецтва зможа вярнуцца да нармальнага жыцця пасля пандэміі на працягу года, такі прагноз даў гендырэктар амерыканскай біяфармацэўтычнай кампаніі Pfizer Альберт Бурла ў інтэрв'ю CNBC.
Ён адзначыў, што пры гэтым ёсць шмат нюансаў, паколькі з'яўленне новых штамаў цалкам верагодна.
"Я не думаю, што гэта азначае, што мы зможам пражыць сваё жыццё без прышчэпак", - канстатаваў кіраўнік кампаніі. І выказаў меркаванне, што хутчэй за ўсё спатрэбяцца штогадовыя прышчэпкі ад каронавіруса.
Бурла таксама заявіў, што канкрэтна Pfizer зможа прапанаваць вакцыны як мінімум на год і выказаў меркаванне, што найбольш верагодным сцэнарам пасля заканчэння пандэміі будзе штогадовая вакцынацыя.
"Але на самой справе мы не ведаем, нам трэба пачакаць і паглядзець дадзеныя", - рэзюмаваў ён.
Вакцына Pfizer для Беларусі
Беларускія ўлады зараз разглядаюць магчымасць закупкі вакцыны супраць каронавіруса Pfizer, пра гэта на мінулым тыдні заявіў кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Дзмітрый Піневіч.
Ён адзначыў, што ідуць перамовы, але канчатковае рашэнне будзе залежаць ад колькасці жадаючых прышчапіцца менавіта гэтай вакцынай. Таксама, на яго думку, амерыканскі прэпарат "нічым не лепшы за тых, што ў нас ёсць ("Спутник V" і Sinopharm - Sputnik)".
Тым не менш, Піневіч даручыў правесці сацапытанне ў турфірмах, каб высветліць, колькі чалавек жадаюць зрабіць прышчэпку вакцынай Pfizer. Раней у беларускім Міністэрстве аховы здароўя ўжо заяўлялі аб магчымай куплі амерыканскага прэпарата ад каронавіруса. Называлася лічба ў 100 тысяч доз Pfizer.
Чытайце таксама:
У Мінску пачалася вакцынацыя ад каронавіруса прэпаратам "Спутник Лайт"
Каранік пра шанцы захварэць пасля прышчэпкі і пра тое, чаму ў Беларусі няма Pfizer
Міністэрства аховы здароўя разглядае магчымасць куплі вакцыны Pfizer