Фота

Свята восенi: Багач у Дукорскім маёнтку - фота

Са старадаўніх часоў пасля заканчэння жніва на Беларусi адзначалі Багач.
Sputnik
У мiнулую нядзелю гэта восеньскае земляробчае свята правялi ў аграгарадку Дукора Пухавіцкага раёна Мінскай вобласцi.
1 / 17

Продкі святкавалi Багач падчас восеньскага раўнадзенства.

2 / 17

У народным календары Багач прымеркаваны да заканчэння збору ўраджаю ("к гэтаму часу ў кожнага ўсяго багата") і да першага пасля лета запальвання хатняга агню.

3 / 17

Агонь сімвалізуе васковая свечка ў лубцы з жытам, якую ставяць на покуць і захоўваюць там на працягу ўсяго года для забеспячэння багацця і шчасця гаспадарам.

4 / 17

Асноўнай дзеяй свята з'яўляецца ссыпанне агульнага Багача.

5 / 17

Зерне ў лубку ссыпалі, па жменьцы, усёй вёскай падчас урачыстага абыходу.

6 / 17

Сам Багач аддавалі на захаванне маладой пары, што пабралася сёлета шлюбам, альбо самай удалай сям'і ў вёсцы.

7 / 17

З гэтага зерня пачыналі засяваць на новае лета і верылі, што ўраджай будзе выдатны.

8 / 17

Абрад Багач правялi ўдзельнiкi Студэнцкага Этнаграфічнага Таварыства.

9 / 17

Турыстычны комплекс "Дукорскі маёнтак", дзе прайшло свята, знаходзiцца недалёка ад Мiнску.

10 / 17

Арганiзатары запрашалi паўдзельнічаць у майстар-класах па танцах ды народных рамёствах, паслухаць выдатныя беларускія гурты ды, нарэшце, пакаштаваць традыцыйныя стравы Беларусі.

11 / 17
12 / 17
13 / 17

Майстар-класы ад ганчароў.

14 / 17

Падчас свята адбылося выступленне гуртоў "Явар", "Aratseya", "Няміга", фолк-гурта "Rokash".

15 / 17

Хата-пярэварацень — галоўная "фішка" і жамчужына "Дукорскага маёнтка".

16 / 17

Багач - земляробчае свята, якое спраўлялі пасля заканчэння жніва.

17 / 17