Лукашэнка заявіў аб стварэнні асобнай групы для дапрацоўкі Канстытуцыі

Канчаткова дапрацоўвацца і пераводзіцца на юрыдычную мову палажэнні новага Асноўнага закона рэспублікі будуць ужо пасля ўсенароднага абмеркавання.
Sputnik
МІНСК, 28 вер - Sputnik. Адміністрацыя Прэзідэнта падрыхтуе распараджэнне, якім будзе створана група, якая дапрацуе праект Канстытуцыі і выйдзе на больш дасканалы праект, заявіў Аляксандр Лукашэнка ў Палацы Незалежнасці на нарадзе, прысвечанай праекту новай Канстытуцыі Беларусі.
Паводле яго слоў, з членамі новай групы ён будзе сустракацца для таго, каб адказваць на пытанні, якія будуць у іх узнікаць. Перад тым як праект будзе вынесены на ўсенароднае абмеркаванне, Канстытуцыйная камісія збярэцца ў Палацы Незалежнасці яшчэ раз.
"Камісія не распускаецца, не знікае. Яна працягвае працаваць. Групу вы будзеце ведаць. Уносьце вы таксама туды свае прапановы", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Пры гэтым ён удакладніў, што пасля таго, як адбудзецца ўсенароднае абмеркаванне праекта новай Канстытуцыі, група юрыстаў "прагледзіць і канчаткова юрыдычнай мовай прапіша дакумент, які будзе выносіцца на рэферэндум".

Людзі высокага ўзроўню

На думку Лукашэнкі, у склад дадзенай групы павінны ўваходзіць спецыялісты, эканамісты, кіраўнікі, а не толькі прадстаўнікі юрыдычнай галіны. Асабліва гэта тычыцца вызначэння функцыяналу Усебеларускага народнага сходу.
"Вы што, лічыце, што юрысты па спецыяльнасці лепш будуць ведаць, чым Андрэйчанка (спікер Палаты прадстаўнікоў - Sputnik), функцыі гэтыя? Не. Ён гэта прайшоў, гэта ўсё яго жыццё. І ён ужо будзе ведаць, як эксперт: гэта падыдзе, гэта - не. Гэта будзе яго меркаванне. Вось ён не юрыст, хоць у парламенце даўно ўжо юрыстам таксама стаў", - растлумачыў сваю пазіцыю беларускі лідэр.
Аляксандр Лукашэнка лічыць, што ў падобную групу павінны ўваходзіць розныя людзі. "Высокага ўзроўню. Кіраванцы павінны быць моцныя".
Пры гэтым ён удакладніў, што канчатковы варыянт Асноўнага закона разам з юрыстамі разгледзіць намеснік кіраўніка адміністрацыі Вольга Чупрыс, таму што гэта ўсё ж такі юрыдычны дакумент.

Дапрацуе асабіста прэзідэнт

Пасля ўсіх гэтых дапрацовак тэкст праекта новай Канстытуцыі будзе прадстаўлены прэзідэнту, каб пасля вынесці яго на галасаванне на рэферэндуме.
На этапе дапрацоўкі праекта ў працэсе могуць прымаць удзел і члены дзеючай канстытуцыйнай камісіі, якую складаюць не толькі прысутныя на нарадзе ў Палацы Незалежнасці.
"Гэтых людзей трэба вызначыць. З такой групай я дапрацоўваў асабіста Канстытуцыю гэтую. Не трэба казаць, што Канстытуцыя - гэта справа юрыстаў. Не. Юрысты, калі будзе ідэя, могуць яе аблегчы ў любую форму. Але гэта ўжо будзе на апошняй стадыі", - пазначыў падыход Аляксандр Лукашэнка.
Пасля чаго звярнуў увагу, што на працягу бліжэйшага тыдня павінна быць унесена прапанова па адпаведнай групе, каб дапрацаваць праект новага Асноўнага закона на працягу месяца.
"Потым збярэмся, яшчэ раз абмяркуем, вынясем на разгляд народа. І ў рэшце юрысты дапрацуюць. Мы зноў з вамі збярэмся перад вынясеннем ня рэферэндум. Вы загадзя атрымаеце праект, прачытаеце, праглядзіце, і канчаткова прымем рашэнне", - падсумаваў кіраўнік дзяржавы.
Чытайце таксама:
Прэзідэнт назваў тэрміны рэферэндуму па Канстытуцыі
Лукашэнка заявіў, што праект новай Канстытуцыі нарэшце распрацавалі
Выніковы праект Канстытуцыі: новы ўзрост прэзідэнта, статус УНС і сям'і