МІНСК, 29 вер – Sputnik. Органы пракуратуры зробяць усё неабходнае, каб дзеянні па спыненні злачынстваў былі жорсткія, рашучыя і ў рамках закона, пра гэта заявіў Генпракурор Андрэй Швед ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1".
Паводле яго слоў, выпадак гібелі супрацоўніка КДБ з'яўляецца беспрэцэдэнтным. Швед звярнуў увагу, што ўжо шмат і даўно гаворыцца пра радыкалізацыю дзеянняў з боку асоб, якія пасягаюць на суверэнітэт, грамадскую бяспеку і канстытуцыйны лад Беларусі.
Генпракурор асабліва падкрэсліў, што прынцып непазбежнасці пакарання - той краевугольны камень, на якім павінна будавацца праца ўсіх праваахоўных органаў.
"Ні адзін злачынец не сыдзе ад адказнасці, якое злачынства б не здзейсніў. Зараз падобнага роду выпадкі падштурхоўваюць праваахоўны блок да большай кансалідацыі, канцэнтрацыі намаганняў і актывізацыі работы па спыненні - вось такога роду злачынстваў. І з нашага боку, органаў пракуратуры, мы будзем рабіць усё неабходнае, каб гэтыя дзеянні былі жорсткія, рашучыя і ў рамках закона", - дадаў Швед.
Перастрэлка ў Мінску
Супрацоўнік КДБ Дзмітрый з пазыўным "Нірвана" загінуў 28 верасня ў Мінску падчас аперацыі па адпрацоўцы адрасоў, дзе маглі знаходзіцца датычныя да тэрарыстычнай дзейнасці.
Той, хто страляў у аператыўніка 31-гадовы работнік IT-фірмы быў ліквідаваны падчас перастрэлкі. Акрамя таго, 40-гадовую жонку стралка, якая знаходзілася ў кватэры і вяла відэаздымку таго, што адбываецца, затрымалі па падазрэнні ў саўдзеле ў забойстве.
Па факце інцыдэнту ўзбуджана крымінальная справа па пункце 10 часткі другой артыкула 139 КК РБ ("Забойства асобы ў сувязі з ажыццяўленнем ім службовай дзейнасці").
Ноччу да будынка КДБ у Мінску людзі прынеслі кветкі і лампады. Падобныя акцыі памяці супрацоўніка сілавога ведамства праходзяць па ўсёй рэспубліцы.
Чытайце таксама:
Лукашэнка даручыў аказаць падтрымку сям'і загінулага супрацоўніка КДБ
"Гэта не падобна на Беларусь": сенатар Рачкоў аб гібелі супрацоўніка КДБ
Генпракуратура пра смерць Зельцэра: супрацоўнікі КДБ дзейнічалі ў адпаведнасці з законам
Супрацоўнік КДБ застрэлены ў Мінску