СК Беларусі са жніўня 2020-га распачаў больш за 5 тысяч "пратэстных спраў"

Асноўны працэнт ад агульнага ліку "пратэстных спраў" (каля 40%) складаюць абразы ў інтэрнэце, а на злачынствы, звязаныя з гвалтам прыходзіцца ўсяго каля 3%.
Sputnik
МІНСК, 30 вер – Sputnik. Са жніўня 2020-га ўзбуджана больш за 5 тысяч спраў, звязаных з пратэстнымі акцыямі, заявіў першы намеснік старшыні Следчага камітэта Алег Шандаровіч.
Прытым, "пратэстныя справы" складаюць толькі 5,5% ад агульнай колькасці крымінальных спраў. "У мінулым годзе такіх злачынстваў было каля 1,7 тысяч, за дзевяць месяцаў гэтага - каля 3,3 тысяч", - сказаў Шандаровіч.

"Электронны тэрарызм"

Касцяк злачынстваў складаюць звязаныя з інтэрнэтам (каля 40%). Паводле слоў першага намесніка старшыні СК, згодна з аналізам, каля 80% людзей, якія пішуць абразы ў адрас службовых асоб, - замежныя грамадзяне.
Па дадзеных СК, шэраг спраў звязаны з "электронным тэрарызмам": па электроннай пошце паступаюць ілжывыя паведамленні аб мініраванні стратэгічных аб'ектаў, часцей - напярэдадні значных дзяржаўных падзей.
"На кожны такі факт адбываецца рэагаванне. Выбываюць экстранныя службы, як вынік - узбуджаецца крымінальная справа", - паведамілі ў ведамстве.
Там таксама дадалі, што ў 2021 годзе актыўна стаў выяўляцца сватынг - від злачынства, калі ў экстранныя службы адпраўляецца ілжывае паведамленне аб небяспецы ад імя іншага чалавека.

Псаванне маёмасці

Яшчэ чвэрць злачынстваў звязаны з псаваннем маёмасці і апаганеннем збудаванняў. Прытым яны цягнуць матэрыяльныя выдаткі для камунальнікаў і дзяржавы, падкрэсліў Шандаровіч. Паводле яго слоў, з рэальным прымяненнем гвалту было здзейснена менш 3% злачынстваў гэтай накіраванасці.

Парушэнне грамадскага парадку

Зараз па двух тысячах "пратэстных" крымінальных спраў у рэспубліцы праходзяць 1,5 тысячы чалавек. Шандаровіч прывёў у прыклад справы ў Брэсце, звязаныя з групавымі дзеяннямі, груба парушаючымі грамадскі парадак. Ён падкрэсліў, што тады пратэстоўцы вадзілі карагод, блакіруючы буйное скрыжаванне.
"Крымінальны пераслед вёўся ў дачыненні да 129 чалавек, у дачыненні да 104 з якіх расследаванне скончана, справы перададзены пракурору. Устанаўленне максімальнага ліку ўдзельнікаў працягваецца", - прыводзіць яго словы БелТА. Шандаровіч звярнуў увагу, што дадзенай працай займаецца не толькі СК, але і іншыя ведамствы.
Чытайце таксама:
Карпянкоў: калі не ўбачым паднятых рук, вораг будзе знішчаны
За пратэстныя акцыі толькі ў Мінску распачата больш за 1600 крымінальных спраў – СК
Затрыманая па справе аб паклёпе на Лукашэнку расіянка знаходзіцца ў СІЗА
Прысуд: Калеснікавай - 11 гадоў пазбаўлення волі, Знаку - 10
Спіскі на памілаванне: хто ўвайшоў у "другую сотню Васкрасенскага"?
СК не стаў узбуджаць справу аб неправамерным прымяненні сілы ў жніўні 2020-га
Лукашэнка выказаўся пра "збіццё і катаванні" на Акрэсціна
ГУБАЗіК і снайперы забяспечвалі бяспеку Ціханоўскай - Карпянкоў