МІНСК, 1 кас – Sputnik. Кітай за 72 гады дамогся сапраўды вялікіх дасягненняў, і цяпер краіна выходзіць на якасна новы этап свайго развіцця, пра гэта гаворыцца ў віншаванні, накіраваным прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам старшыні КНР Сі Цзіньпіну.
Кіраўнік Беларусі павіншаваў свайго кітайскага калегу і народ краіны з нацыянальным святам - Днём абвяшчэння КНР.
Лукашэнка адзначыў, што Пекін прапанаваў свету мудрыя ініцыятывы, такія, як "Пояс і шлях", супольнасць адзінага лёсу чалавецтва, супольнасць адзінай аховы здароўя чалавецтва. Яны, на думку беларускага прэзідэнта, з'яўляюцца доказам таго, што ўлады Кітая звязваюць жыццё і інтарэсы свайго народа з гарманічным развіццём усіх людзей.
"Дзякуючы Вашай асабістай увазе двухбаковыя адносіны нашых краін развіваюцца ў канструктыўным і стабільным рэчышчы не толькі на міждзяржаўным, але і на рэгіянальным узроўні", - гаворыцца ў тэксце віншавання.
Беларускі лідар таксама нагадаў пра яшчэ адну дамоўленасць Мінска і Пекіна - пачатак Года рэгіёнаў Беларусі і Кітая.
Акрамя таго, у Беларусі дзейнічае і сумесны беларускай-кітайскі індустрыяльны парк "Вялікі камень", які "пастаянна прырастае новымі высокатэхналагічнымі прадпрыемствамі і рэзідэнтамі".
Лукашэнка таксама адзначыў працу улад дзвюх краін у частцы барацьбы з каронавірусам, падзякаваўшы Пекін за прадстаўленую вакцыну ад COVID-19. Ён выказаў упэўненасць, што разам народам абедзвюх краін удасца супрацьстаяць любым выклікам у сферы міжнароднай бяспекі.
"Нашы дзяржавы будуць і надалей падтрымліваць адна адну па найважнейшых пытаннях, якія адказваюць карэнным інтарэсам беларускага і кітайскага народаў", - падкрэсліў беларускі лідар.
Таксама Аляксандр Лукашэнка пажадаў Сі Цзіньпін моцнага здароўя і шчасця, а ўсім жыхарам Кітая - міру і працвітання.
Дзень стварэння КНР
Дзень стварэння Кітайскай Народнай Рэспублікі - гэта галоўнае дзяржаўнае свята краіны. Аб утварэнні КНР 1 кастрычніка 1949 года абвясціў Мао Цзэдун.
Раней гэты дзень адзначаўся шэрагам урачыстасцей, у прыватнасці, ваеннымі парадамі, аднак пазней фармат быў зменены, і буйныя мерапрыемствы сталі праводзіцца толькі па круглых датах.
У 1999 годзе было прынята рашэнне, што святочныя дні 1-3 кастрычніка аб'ядноўваюцца з выхаднымі і ўтвараюць разам непрацоўны тыдзень - адзін з двух так званых "Залатых тыдняў", падчас якіх кітайцы могуць адпачываць і падарожнічаць.
Чытайце таксама:
Кітай павялічвае аб'ёмы закупкі беларускіх піламатэрыялаў – Беллесэкспарт
Кітайскую вакцыну размеркавалі па абласцях Беларусі
Беларусь і Кітай абмеркавалі нюансы ваеннага супрацоўніцтва
Белдзяржхарчпрам распрацаваў вельмі моцную гарэлку - спецыяльна для Кітая
Кітай выступіў супраць санкцый ЕС па Беларусі