Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Лукашэнка заявіў, што не таргуецца з Пуціным

Суверэнітэт і незалежнасць, цвёрда упэўнены беларускі лідэр, не прадаюцца, а размовы пра ўваходжанне Беларусі ў склад РФ - глупства.
Sputnik
МІНСК, 2 каст - Sputnik. Захад не перашкодзіць Беларусі і Расіі пабудаваць сваю будучыню, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю журналісту амерыканскага тэлеканала CNN Мэцью Чэнсу.
У ходзе размовы Чэнс пацікавіўся ў кіраўніка беларускай дзяржавы, што Мінск абяцаў Маскве ў абмен на дыпламатычную і фінансавую падтрымку.
"Слухайце, у вас англасаксонскае мысленне. Мы ніколі ні з прэзыдэнтам Пуціным, ні на іншых узроўнях не вядзем так размову. Мы чагосьці там, а вы нам заплаціце або мы чагосьці абяцаем", - заявіў у адказ Лукашэнка.
Беларускі лідэр асабліва падкрэсліў, што "мы - брацкія народы, мы - народы ад аднаго кораня - беларусы і рускія".
Лукашэнка дадаў, што беларусы нічым не адрозніваюцца ад рускіх. "У нас адзіная палітыка, адзіныя мэты. І мы да гэтых мэтаў рухаемся адным шляхам", - сказаў Лукашэнка, адзначыўшы, што дзвюм краінам не трэба ніякія абяцанні.
"Мы блізкія родныя народы. І без абяцанняў мы пабудуем сваю будучыню, і нават вы нам перашкодзіць не зможаце", - запэўніў ён.

Суверэнітэт і незалежнасць не прадаюцца

Лукашэнка падкрэсліў, што суверэнітэт і незалежнасць любой краіны не купляюцца і не прадаюцца.
"Ніякіх коштаў тут няма і быць не можа", - упэўнены беларускі лідэр.
Лукашэнка назваў абсалютным глупствам размовы пра тое, што Беларусь стане часткай нейкай краіны.
"Мы з Пуціным, кіраўніцтва Расіі і Беларусі ў цэлым, дастаткова разумныя, каб у рамках двух незалежных, суверэнных дзяржаў стварыць такі саюз, які будзе яшчэ мацней унітарнага ўтварэння", - сказаў Лукашэнка.
Прэзідэнт запэўніў, што пытанне ўваходжання ў склад РФ у парадку "не стаіць увогуле". Паводле яго слоў, гэта выдумка Захаду.
"Шчыра вам пра гэта кажу", - сказаў на заканчэнне ён.
Лукашэнка расказаў, што можа быць вечным прэзідэнтам