Праца мары? У Белавежскай пушчы шукаюць Дзеда Мароза

У Белавежскай рэзідэнцыі Дзеда Мароза чароўны персанаж жыве круглы год, а вось яго памочніца - Снягурка - прыязджае толькі ў сезон навагодніх святаў.
Sputnik
МІНСК, 6 кас - Sputnik. У Нацыянальным парку "Белавежская пушча" шукаюць чалавека, які будзе працаваць Дзедам Марозам.
На афіцыйным сайце Нацпарка размешчаны тры вакансіі, адна з іх завецца "Культуролаг (Дзед Мароз)". За працу прапануюць ад 1000 рублёў у месяц (каля $ 398) і месца ў інтэрнаце.
Дарэчы, праца зімовым чараўніком - самая высокааплатная. У пушчу шукаюць таксама майстра цэха перапрацоўкі драўніны (зарплата ад 800 рублёў) і спецыяліста па комплексным абслугоўванні будынкаў і збудаванняў (ад 600 рублёў).
У патрабаваньнях да вакансіі сярэдне-спецыяльная адукацыя, альбо "вышка", а таксама не менш за два гады вопыту.
Маёнтак беларускага Дзеда Мароза працуе з 2003 года. Галоўны зімовы персанаж жыве там круглы год, а вось Снягурка прыязджае толькі ў сезон навагодніх святаў.
Каго і як сустракае ў пушчы Дзед Мароз у перыяд пандэміі і закрытых межаў?