МІНСК, 7 кас - Sputnik. Золатавалютныя рэзервы Беларусі па стану на 1 кастрычніка склалі 8,5 млрд долараў ЗША, паведамілі ў Нацбанку.
У паведамленні прэс-службы ўдакладняецца, што пасля росту ў жніўні на 14,2 адсоткі (у грашовым выразе рост склаў (1 054,3 млн долараў ЗША) за мінулы месяц ЗВР знізіліся на 0,4 адсоткі (на 36,8 млн долараў) .
Рэгулятар тлумачыць зніжэнне ўзроўню рэзерваў рэспублікі ў першую чаргу планавым пагашэннем знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на суму каля 240 млн долараў ЗША, а таксама памяншэннем кошту манетарнага золата.
Узровень золатавалютных рэзерваў падтрымліваўся за кошт паступлення замежнай валюты ў бюджэт, а таксама яе куплі Нацбанкам на таргах Беларуская валютна-фондавай біржы.
Беларускія ўлады вызначылі для сябе планавы паказчык, што міжнародныя рэзервовыя актывы на 1 студзеня 2022 года павінны скласці не менш за 6 мільярдаў долараў.
Чытайце таксама:
Золатавалютныя рэзервы Беларусі за жнівень выраслі на 1 мільярд долараў
Рост эканомікі Беларусі запаволіцца ў другой палове 2021 года - ЕАБР
Золатавалютныя рэзервы Беларусі павялічыліся на 33 млн долараў